Генеральны пракурор Рэспублікі Беларусь Аляксандр Канюк падчас візіту ў г.Брэст азнаёміўся з работай ААТ «Брэсцкі электралямпавы завод», дзе правёў сустрэчу з кіраўніцтвам арганізацыі.
Даведачна. Прадпрыемства вырабляе лямпы напальвання спецыяльнага і агульнага прызначэння, сярод якіх – кампактныя энергазберагальныя і натрыевыя лямпы высокага ціску для вулічнага асвятлення і цяплічнай гаспадаркі.
У 2019 года ў абарот прадпрыемства дадаткова прыцягнуты 12 млн рублёў – мадэрнізаваны памяшканні, наладжаны серыйны выпуск новых вырабаў, зніжаны пазыковая нагрузка і сабекошт камплектуючых.
Ведаючы, што апошнія некалькі гадоў завод адчуваў эканамічныя цяжкасці, Аляксандр Канюк абмеркаваў найбольш вострыя пытанні і шляхі выканання пэўных задач.
Генеральны пракурор удакладніў у дырэктара, якая склалася ў арганізацыі сітуацыя па спагнанню знешняй пратэрмінаванай дэбіторскай запазычанасці, якія меры, абумоўленыя зменай структуры вытворчасці, прыняты для паляпшэння фінансавага стану.
Даведачна. Для садзейнічання ў вырашэнні праблем неплацяжоў пракуратура г.Брэста толькі ў 2019 годзе ў інтарэсах ААТ «Брэсцкі электралямпавы завод» прад'явіла ў эканамічны суд Брэсцкай вобласці іскі да 3 контрагентаў прадпрыемства.
У папярэднія гады завод у асноўным вырабляў лямпы агульнага прызначэння. У перспектыве іх доля павінна скласці не больш за 40%, астатняе – святлодыёдныя вырабы. Работа плануецца пад канкрэтныя заказы і цяпер стала рэнтабельнай. Чакаецца, што рэалізацыя пачатых і новых праектаў дасць магчымасць узняць заработную плату супрацоўнікаў на 40%.
«Вельмі важна захаваць калектыў, даць людзям магчымасць зарабляць на жыццё. Нягледзячы на некаторыя эканамічныя складанасці, завод працуе, вытворчасць мадэрнізуецца. Упэўнены, пры эфектыўным менеджменце праблемы будуць вырашаны», – адзначыў Аляксандр Канюк.
Генеральны пракурор таксама наведаў Мемарыяльны комплекс «Брэсцкая крэпасць–герой», дзе напярэдадні святкавання 75–годдзя Перамогі ў Вялікай Айчыннай вайне ўсклаў кветкі да Вечнага агню.
Пасля цырымоніі Аляксандр Канюк адказаў на пытанні журналістаў рэгіянальных сродкаў масавай інфармацыі.
Фота: пракуратура Брэсцкай вобласці, газета «Заря»
Служба інфармацыі
пракуратуры Брэсцкай вобласці