Задачы і функцыі

У адпаведнасці з артыкулам 4 Закона Рэспублікі Беларусь "Аб пракуратуры Рэспублікі Беларусь» ад 8 мая 2007 г. №220-З задачамі пракуратуры з'яўляюцца забеспячэнне вяршэнства права, законнасці і правапарадку, абарона правоў і законных інтарэсаў грамадзян і арганізацый, а таксама грамадскіх і дзяржаўных інтарэсаў. У мэтах выканання гэтых задач пракуратура ажыццяўляе нагляд за:

  • дакладным i аднолькавым выкананнем законаў, дэкрэтаў, указаў і іншых нарматыўных прававых актаў рэспубліканскімі органамі дзяржаўнага кіравання і іншымі дзяржаўнымі арганізацыямі, падпарадкаванымі Савету Міністраў Рэспублікі Беларусь, мясцовымі прадстаўнічымі, выканаўчымі і распарадчымі органамі, грамадскімі аб'яднаннямі, рэлігійнымі арганізацыямі і іншымі арганізацыямі, службовымі асобамі і іншымі грамадзянамі, у тым ліку індывідуальнымі прадпрымальнікамі; 
  • выкананнем заканадаўства пры ажыццяўленні аператыўна-вышуковай дзейнасці; 
  • выкананнем закона падчас дасудовай вытворчасці, пры вытворчасці папярэдняга следства і дазнання; 
  • адпаведнасцю закону судовых пастаноў, а таксама за выкананнем заканадаўства пры іх выкананні; 
  • выкананнем заканадаўства пры выкананні пакарання і іншых мер крымінальнай адказнасці, а таксама мер прымусовага характару. 
Пракуратура каардынуе праваахоўную дзейнасць дзяржаўных органаў, якія ажыццяўляюць барацьбу са злачыннасцю і карупцыяй, а таксама дзейнасць па барацьбе са злачыннасцю іншых арганізацый, якія ўдзельнічаюць у барацьбе са злачыннасцю, дзейнасць па прафілактыцы правапарушэнняў.

Пракуратура праводзіць папярэдняе следства ў выпадках, прадугледжаных Крымінальна-працэсуальным кодэксам Рэспублікі Беларусь.

Пракуроры прымаюць удзел у разглядзе судамі грамадзянскіх спраў, спраў, звязаных з ажыццяўленнем прадпрымальніцкай і іншай гаспадарчай (эканамічнай) дзейнасці, падтрымліваюць дзяржаўнае абвінавачванне па крымінальных справах, удзельнічаюць у адміністрацыйным працэсе ў адпаведнасці з Грамадзянскім працэсуальным кодэксам Рэспублікі Беларусь, Гаспадарчым працэсуальным кодэксам Рэспублікі Беларусь, Крымінальна-працэсуальным кодэксам Рэспублікі Беларусь і Працэсуальна-выканаўчым кодэксам Рэспублікі Беларусь аб адміністрацыйных правапарушэннях.