Кіраўніцтва

Конюк Александр Владимирович

Генеральны пракурор Рэспублікі Беларусь дзяржаўны саветнік юстыцыі 1 класа


Канюк Аляксандр Уладзіміравіч нарадзіўся 11 ліпеня 1960 года у г.Гродна.

У 1982 годзе скончыў Беларускі дзяржаўны ўніверсітэт па спецыяльнасці «Правазнаўства».

З 1982 па 1984 год – камандзір мотастралковага ўзвода 3-га гвардзейскага танкавага палка 3-й гвардзейскай танкавай дывізіі 7-й танкавай арміі Беларускай ваеннай акругі.
 
З 1984 года Канюк А.У. працаваў на розных пасадах ваенных трыбуналаў у г.Маскве, г.Ленінске Кзыл-Ардынскай вобласці Казахстана, Туркестанскай вайсковай акругі ў г.Кабуле (Афганістан). З 1987 года займаў пасаду члена ваеннага трыбунала Мінскага гарнізона.
 
У 1993 годзе прызначаны суддзёй Беларускага ваеннага суда, з 1997 года – суддзя і старшыня Мінскага міжгарнізоннага ваеннага суда. З 2006 года Канюк А.У. працаваў суддзёй і старшынёй Беларускага ваеннага суда.

З 2009 года з'яўляўся намеснікам старшыні – старшынёй Ваеннай калегіі Вярхоўнага Суда Рэспублікі Беларусь.

Указам Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь ад 20 верасня 2011 г. Канюк А.У. прызначаны Генеральным пракурорам Рэспублікі Беларусь і яму прысвоены класны чын дзяржаўнага саветніка юстыцыі 2 класа.
 
У адпаведнасці з Указам Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь ад 7 мая 2015 г. № 205 Канюку А.У. прысвоены класны чын дзяржаўнага саветніка юстыцыі 1 класа.
 
Узнагароджаны ордэнам "За службу Радзіме ва Узброеных Сілах СССР» III ступені, а таксама 9 медалямі.