Генеральная пракуратура
220030, г.Мінск, вул.Інтэрнацыянальная, 22
info@prokuratura.gov.by
Канцылярыя:
тэл. (017) 215-80-67, (017) 215-80-72

Звароты грамадзян:
тэл. (017) 215-82-18
Рэжым працы:
9:00-18:00
Абедзенны перапынак: 13:00-14:00
Выхадныя дні: субота, нядзеля

Кантакты

220030, г.Мінск, вул.Інтэрнацыянальная, 22
info@prokuratura.gov.by

Канцылярыя:
тэл. (017) 215-80-67, (017) 215-80-72

Звароты грамадзян:
тэл. (017) 215-82-18

Рэжым працы:

9:00-18:00
Абедзенны перапынак: 13:00-14:00
Выхадныя дні: субота, нядзеля

Асабісты прыём

Асабісты прыём Генеральным пракурорам Рэспублікі Беларусь ажыццяўляецца па папярэднім запісе. Пытанне аб асабістым прыёме разглядаецца Генеральным пракурорам Рэспублікі Беларусь на падставе пададзенай пісьмовай заявы грамадзяніна, юрыдычнай асобы, у якой павінна быць указана, якое дзеянне або рашэнне абскарджваецца, кім і калі яно ўчынена або прынята, у чым выражаюцца парушэнні заканадаўства, калі і ў каго з намеснікаў Генеральнага пракурора Рэспублікі Беларусь заяўнік быў на прыёме, а таксама ў чым выяўляецца нязгода з рашэннем, прынятым намеснікам Генеральнага пракурора Рэспублікі Беларусь па папярэдняй скарзе.
Разгляд пытання аб запісе на асабісты прыём да Генеральнага пракурора Рэспублікі Беларусь магчымы пасля ажыццяўлення асабістага прыёму намеснікам Генеральнага пракурора Рэспублікі Беларусь.

Пры часовай адсутнасці ў дзень асабістага прыёму Генеральнага пракурора Рэспублікі Беларусь асабісты прыём ажыццяўляе намеснік Генеральнага пракурора Рэспублікі Беларусь, які выконвае яго абавязкі.

Намеснікі Генеральнага пракурора Рэспублікі Беларусь праводзяць па папярэднім запісе асабісты прыём грамадзян з пададзенымі ва ўстаноўленым заканадаўствам парадку паўторнымі нагляднымі скаргамі на судовыя пастановы, скаргамі на пастановы па справах аб адміністрацыйных правапарушэннях і на рашэнні начальнікаў структурных падраздзяленняў Генеральнай пракуратуры.

Прозвішча, Імя, Імя па бацьку Пасада Час прыёму
Швед Андрэй Іванавіч
Генеральны пракурор Рэспублікі Беларусь дзяржаўны саветнік юстыцыі 2 класа Час прыёму: Другі чацвер месяца з 14.00 да 20.00
Дыско Генадзь Іосіфавіч
Намеснік Генеральнага пракурора Рэспублікі Беларусь дзяржаўны саветнік юстыцыі 3 класа Час прыёму: Першы і трэці чацверы месяца с 14.00 да 20.00; Другі і чацверты чацверы месяца с 8.00 да 13.00
Варонін Максім Валер'евіч
Намеснік Генеральнага пракурора Рэспублікі Беларусь генерал-маёр юстыцыі Час прыёму: Першы і трэці панядзелкі месяца з 08.00 да 13.00; Другі і чацверты панядзелкі месяца з 14.00 да 20.00
Стук Аляксей Канстанцінавіч
Намеснік Генеральнага пракурора Рэспублікі Беларусь дзяржаўны саветнік юстыцыі 3 класа Час прыёму: Першая и трэцяя серады месяца з 08.00 да 13.00; Другая и чацвертая серады месяца з 14.00 да 20.00
Хмарук Сяргей Канстанцінавіч
Намеснік Генеральнага пракурора Рэспублікі Беларусь дзяржаўны саветнік юстыцыі 3 класа Час прыёму: Першы і и трэці аўторкі месяца з 08.00 да 13.00; Другі і чацверты аўторкі месяца з 14.00 да 20.00