Навукова-практычны цэнтр

Навукова-практычны цэнтр праблем умацавання законнасці і правапарадку Генеральнай пракуратуры Рэспублікі Беларусь

Эфектыўнасць барацьбы са злачыннасцю і карупцыяй значна ўзрастае ў тым выпадку, калі яна грунтуецца на аснове якасных крыміналагічных даследаваннях і мае пад сабой навуковую аснову.

Указам рэзідэнта Рэспублікі Беларусь ад 3 жніўня 2006 г. № 482 «Аб стварэнні дзяржаўнай установы» быў утвораны Навукова-практычны цэнтр праблем умацавання законнасці і правапарадку Генеральнай пракуратуры Рэспублікі Беларусь.

Навукова-практычны цэнтр уваходзіць у сістэму органаў пракуратуры і непасрэдна падпарадкоўваецца Генеральнаму пракурору Рэспублікі Беларусь.  

Асноўнымі напрамкамі дзейнасці НПЦ з'яўляюцца правядзенне крыміналагічных даследаванняў, арыентаваных на рашэнне стратэгічных задач, накираваных на барацьбу са злачыннасцю, распрацоўку навукова абгрунтаваных мер па яе папярэджанні, умацаванне законнасці і правапарадку, павышэнне эфектыўнасці пракурорскага нагляду, удасканаленне правапрымяняльнай практыкі і заканадаўства, правядзенне абавязковай крыміналагічнай экспертызы праектаў законаў, укараненне вынікаў навуковых даследаванняў у практычную дзейнасць.

На працу ў Навукова-практычны цэнтр запрашаюцца сапраўдныя прафесіяналы, да іх прад'яўляюцца асаблівыя патрабаванні. У асноўным гэта навукоўцы, якія ўнеслі значны ўклад у развіццё беларускай крымінальна-прававой навукі, умацаванне законнасці і правапарадку, а таксама вопытныя пракурорскія работнікі.

На працягу 10 гадоў узначальваў НПЦ вядомы вучоны – доктар юрыдычных навук, прафесар, заслужаны юрыст Рэспублікі Беларусь Уладзімір Міхайлавіч Хоміч.

Кіраўніцтва НПЦ

Дырэктар:
Мароз Ігар Анатольевіч, кандыдат юрыдычных навук 
Намеснікі дырэктара:
Русецкі Алег Валер'евіч, кандыдат юрыдычных навук
Пухаў Арцём Аляксандравіч, кандыдат юрыдычных навук, дацэнт

Кантакты

Адрас:
220088, г.Мінск, вул.Захарава, 76

Электронная пошта:
npc@prokuratura.gov.by

Прыёмная:
Тэл/факс (017) 294 38 08

Генеральны пракурор Рэспублікі Беларусь
Швед Андрэй Іванавіч