Электронныя звароты

Электронныя звароты ў Генеральную пракуратуру Рэспублікі Беларусь накіроўваюцца на адрас электроннай пошты: info@prokuratura.gov.by або пры дапамозе запаўнення формы «Электронны зварот», размешчанай на гэтай старонцы.  

Электронныя звароты, накіраваныя на адрас электроннай пошты органа пракуратуры Рэспублікі Беларусь, павінны адпавядаць патрабаванням пунктаў 1, 2, 3 артыкула 12 Закона Рэспублікі Беларусь «Аб зваротах грамадзян і юрыдычных асоб», а таксама ўтрымліваць адрас электроннай пошты заяўніка.

Да электронных зваротаў, якія падаюцца законнымі прадстаўнікамі заяўнікаў, павінны прыкладацца электронныя копіі дакументаў, якія пацвярджаюць іх паўнамоцтвы.

Пры неадпаведнасці дадзеным патрабаванням электронныя звароты могуць быць пакінутыя без разгляду па сутнасці.

Адкліканне электроннага звароту ажыццяўляецца шляхам падачы пісьмовай заявы або накіравання заявы ў электроннай форме тым самым чынам, якім быў накіраваны электронны зварот.
 
У выпадку, калі паступіла шмат электронных зваротаў аналагічнага зместу ад розных заяўнікаў (больш за дзесяць), адказы на такія звароты па рашэнні кіраўніка дзяржаўнага органа альбо асобы, упаўнаважанай iм падпісваць ва ўстаноўленым парадку адказы на звароты, могуць размяшчацца на афіцыйным сайце дзяржаўнага органа ў глабальнай кампутарнай сетцы Інтэрнэт без накіравання адказаў (апавяшчэнняў) заяўнікам. 

Электронны зварот выкладаецца на беларускай або рускай мове. 

У зваротах павінна ўтрымлівацца інфармацыя аб выніках іх папярэдняга разгляду з дастасаваннем (пры наяўнасці) дакументаў, якія пацвярджаюць гэту інфармацыю.  

Дапушчальнымі фарматамі прымацаваных дакументаў і (або) звестак у электронным выглядзе і іх графічных вобразаў на папяровых носьбітах (сканаў) з'яўляюцца: PDF/A, DOCX, DOC, RTF, TXT, ODT, ZIP, RAR, PNG, TIFF, JPEG, JPG.

Пры невыкананні патрабаванняў, што прад'яўляюцца да формы і зместу электронных зваротаў, альбо пры адсутнасці прымацаваных электронных копій дакументаў, якія пацвярджаюць паўнамоцтвы законных прадстаўнікоў заяўнікаў, электронныя звароты могуць быць пакінутыя без разгляду па сутнасці. 

Калі для разгляду электроннага звароту па сутнасці неабходны персанальныя дадзеныя заяўніка або іншых асоб, за выключэннем тых, што змешчаны ў звароце, заяўніку будзе прапанавана звярнуцца з вусным ці пісьмовым зваротам.  

Адказы (апавяшчэнні) на электронныя звароты накіроўваюцца на адрас электроннай пошты заяўніка, які ўказаны ў электронным звароце.

На электронныя звароты даюцца пісьмовыя адказы (накіроўваюцца пісьмовыя паведамленні) у выпадках, калі: 
  • заяўнік у сваім электронным звароце просіць накіраваць пісьмовы адказ або адначасова накіраваць пісьмовы адказ і адказ на адрас яго электроннай пошты; 
  • у электронным звароце пазначаны адрас электроннай пошты, на які па тэхнічных прычынах не сталася магчымым даставіць адказ (апавяшчэнне). 
Электронныя звароты грамадзян павінны ўтрымліваць: 
  • назву і (або) адрас арганізацыі альбо пасаду асобы, якім накіроўваецца зварот;
  • прозвішча, уласнае імя, імя па бацьку (калі такое ёсць) або ініцыялы грамадзяніна, адрас месца яго жыхарства (месца знаходжання);  
  • выкладанне сутнасці звароту;  
  • адрас электроннай пошты грамадзяніна.  
Электронны зварот юрыдычнай асобы павінен утрымліваць:
  • назву і (або) адрас арганізацыі альбо пасаду асобы, якой накіроўваецца зварот;
  • поўную назву юрыдычнай асобы і яе месца знаходжання;
  • выкладанне сутнасці звароту;
  • прозвішча, уласнае імя, імя па бацьку (калі такое ёсць) або ініцыялы кіраўніка або асобы, упаўнаважанай ва ўстаноўленым парадку падпісваць звароты;
  • адрас электроннай пошты юрыдычнай асобы.  

Звароты, якія падлягаюць разгляду ў органах пракуратуры ў адпаведнасці з грамадзянскім працэсуальным, гаспадарчым працэсуальным, крымінальна-працэсуальным заканадаўствам, заканадаўствам, якое вызначае парадак адміністрацыйнага працэсу, неабходна падаваць у парадку і з выкананнем патрабаванняў, устаноўленых Грамадзянскім працэсуальным кодэксам, Гаспадарчым працэсуальным кодэксам, Крымінальна-працэсуальным кодэксам, Працэсуальна-выканаўчым кодэксам аб адміністрацыйных правапарушэннях, а таксама Падатковым кодэксам Рэспублікі Беларусь.

Больш падрабязна
Звароты грамадзян
Неабходна ўказаць Прозвішча, Імя, Імя па бацьку
Неабходна ўказаць адрас месца жыхарства (месца знаходжання)
Неабходна ўказаць адрас вашай электроннай пошты
Агляд
Памер файла не больш за 3 МБ. Дапушчальныя фарматы: doc, docx, jpg, pdf, rtf, txt, odt, zip, rar, png, tiff, jpeg
Неабходна напісаць тэкст звароту
Звароты юрыдычных асоб і ІП
Необходимо указать Ваше наименование
Неабходна ўказаць юрыдычны адрас
Неабходна ўказаць фактычны адрас
Неабходна ўказаць пасаду і Прозвішча, Імя, Імя па бацьку службовай асобы
Неабходна ўказаць адрас вашай электроннай пошты
Агляд
Памер файла не больш за 3 МБ. Дапушчальныя фарматы: doc, docx, jpg, pdf, rtf, txt, odt, zip, rar, png, tiff, jpeg
Неабходна напісаць тэкст звароту