Абарона дзяцей у недабрабытных сем'ях: з удзелам намесніка Генпракурора Аляксандра Лашына адбылося пасяджэнне Нясвіжскага райвыканкама

З удзелам намесніка Генеральнага пракурора Рэспублікі Беларусь Аляксандра Лашына адбылося пасяджэнне Нясвіжскага райвыканкама. Тэма мерапрыемства – рэалізацыя Дэкрэта Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь ад 24 лістапада 2006 года № 18 «Аб дадатковых мерах па дзяржаўнай абароне дзяцей у недабрабытных сем'ях». 

У рабоце пасяджэння ўдзельнічалі таксама пракурор Нясвіжскага раёна Аляксандр Алісевіч, начальнік галоўнага ўпраўлення юстыцыі Мінскага аблвыканкама Аляксандр Бачыла, кіраўнікі і члены структурных падраздзяленняў райвыканкама, старшыні Гарадзейскага пасялковага і сельскіх выканкамаў, дырэктары прадпрыемстваў, арганізацый і ўстаноў раёна. 

Да праблемных пытанняў намеснік Генпракурора аднёс тое, што больш за палову правапарушэнняў звязаны з п'янствам: «Нам неабходна прааналізаваць, ці мэтазгодна абмежаванне асобных непаўналетніх у дзеяздольнасці з-за ўжывання імі алкагольных напояў. Гэта была б добрая прафілактычная мера, здольная змяніць лад жыцця гэтых падлеткаў. Аднак яе пакуль не выкарыстоўваюць", – сказаў ён. 

У раёне з 31 да 24 зменшылася колькасць дзяцей, якіх паставілі на ўлік у ІСН і з якімі наладжана індывідуальная прафілактычная работа. 

Палепшылася і сітуацыя ў сем'ях сацыяльнай рызыкі: знізілася колькасць дзяцей, якія знаходзяцца ў сацыяльна небяспечным становішчы, адабраных у бацькоў камісіяй па справах непаўналетніх, а таксама дзяцей, бацькі якіх пазбаўленыя бацькоўскіх правоў па сацыяльных прычынах. 

Пры гэтым Аляксандр Лашын канстатаваў, што пытанням аднаўлення ў бацькоўскіх правах абавязаных асоб мясцовыя ўлады надалі недастаткова ўвагі: «Варта ўзмацніць працу па выяўленню дзяцей, якія пражываюць ва ўмовах сямейнага недабрабыту, і прааналізаваць дзейнасць сацыяльна-педагагічнай і псіхалагічнай службаў устаноў адукацыі", – падкрэсліў ён. 

Дарэчы, за час дзеяння Дэкрэта № 18 значную частку дзяцей, адабраных у бацькоў у Нясвіжскім раёне, вярнуліся ў біялагічныя сем'і. 

У раёне не зафіксавана фактаў змяшчэння дзяцей у дзяржаўныя ўстановы, у тым ліку дамах дзіцяці. Усе дзеці-сіроты ўладкаваны ў прыёмныя і апякунскія сем'і. Не мелася і выпадкаў экстранага адабрання дзяцей. 

У сваім выступе пракурор Нясвіжскага раёна Аляксандр Алісевіч больш акцэнтаваў увагу на праліках у рабоце кампетэнтных органаў і арганізацый. Адзначыў недахопы, якія выявіла пракуратура ў ходзе чатырох профільных праверак суб'ектаў прафілактыкі: 

  • несвоечасова вырашалі, што дзеці знаходзяцца ў сацыяльна небяспечным становішчы; 
  • не заўсёды прымалі неабходныя меры рэагавання па выяўленых фактах знаходжання дзяцей у сацыяльна небяспечных умовах; 
  • прафілактычная праца ў РАУС з непаўналетнімі, якія знаходзяцца на ўліку, патрабуе ўдасканалення. 

Пракурор раёна спыніўся таксама на асобных прыкладах невыканання запланаваных мерапрыемстваў, якія пацягнулі стварэнне неспрыяльнай абстаноўкі для канкрэтных непаўналетніх. 

Гаворачы аб дзейнасці раённага каардынацыйнага савета па рэалізацыі Дэкрэта № 18, намеснік Генеральнага пракурора Аляксандр Лашын звярнуў увагу на тое, што рашэнні савета ў шэрагу выпадкаў насілі фармальны характар, у іх ставіліся задачы, якія ўжо замацаваны ў законе для кампетэнтных структур. 

«У сувязі з гэтым прашу ўзмацніць кантроль за выкананнем рашэнняў каардынацыйнага савета, у тым ліку прынятых у мінулыя гады, службай раёна, адказнай за працу з выканаўчымі дакументамі аб спагнаннi расходаў, затрачаных дзяржавай на ўтрыманне дзяцей», – рэзюмаваў намеснік Кіраўніка нагляднага ведамства. 

Па выніках пасяджэння яго ўдзельнікі, з улікам крытычных заўваг, прынялі рашэнне, у якім вызначылі, што пытанні, якія патрабуюць увагі, замацавалі службы, адказныя за іх выкананне, усталявалі тэрміны для працы. 

Лашин прием Несвижский райисп..png

Далей Аляксандр Лашын правёў прыём грамадзян на прадпрыемстве ТАА "Нясвіжскі завод дзіцячага харчавання", пасля чаго азнаёміўся з дзейнасцю прадпрыемства, у тым ліку з яго знешнеэканамічнымі паказчыкамі, тэхналагічным працэсам і асартыментам выпускаемай прадукцыі. 

Фота: nesvizh-news.by, пракуратура Нясвіжскага раёна 

Служба інфармацыі
пракуратуры Мінскай вобласці


Іншыя навіны


Асноўныя падзеі