Дэлегацыя Генеральнай пракуратуры пад кіраўніцтвам Генеральнага пракурора Рэспублікі Беларусь Дзмітрыя Горы прыняла ўдзел у 36-м пасяджэнні Каардынацыйнага савета генеральных пракурораў дзяржаў – удзельніц Садружнасці Незалежных Дзяржаў (далей – КСГП СНД), якое адбылося ў г.Казані (Расійская Федэрацыя).

Сярод іншых удзельнікаў форуму – генеральныя пракуроры Азербайджанскай Рэспублікі, Рэспублікі Арменія (відэаканферэнцсувязь), Рэспублікі Казахстан, Кыргызскай Рэспублікі, Расійскай Федэрацыі, Рэспублікі Таджыкістан і Рэспублікі Узбекістан.
Даведачна. Каардынацыйны савет генеральных пракурораў дзяржаў – удзельніц СНД як орган галіновага супрацоўніцтва створаны сумесным рашэннем кіраўнікоў адпаведных наглядных ведамстваў 7 снежня 1995 года. У 2000 годзе яму нададзены статус міждзяржаўнага органа СНД.

У сваім дакладзе Дзмітрый Гара падрабязна спыніўся на праблематыцы вяртання атрыманых злачынным шляхам актываў з-за мяжы ў кантэксце сучасных выклікаў і актуальнай геапалітычнай сітуацыі.
«З-за дэградацыі міжнароднага правапарадку з боку дзяржаў так званага Захаду робіцца беспрэцэдэнтны ціск на Беларусь і Расею, у тым ліку праз увядзенне незаконных эканамічных санкцый. Ужо некалькі гадоў не спыняюцца спробы вываду капіталу за межы нашай краіны ў недружалюбныя юрысдыкцыі. У гэтых умовах вяртанне актываў практычна немагчымы. Менавіта таму асноўныя намаганні зараз накіраваныя на тое, каб не дапусціць такога развіцця падзеяў», – адзначыў Генеральны пракурор Рэспублікі Беларусь.

Кіраўнік нагляднага ведамства праінфармаваў калег, што ў краіне пры ўдзеле Генеральнай пракуратуры распрацаваны комплекс контрсанкцыйных мер, якія ўключаюць абмежаванне фінансавых аперацый, у тым ліку выплату прыбытку і дывідэндаў асобам з недружалюбных краін, а таксама продаж нерухомай маёмасці.
«Пры гэтым каб пазбегнуць неабгрунтаванага спынення дзейнасці арганізацый з замежным капіталам і прычынення ўрону іх працоўным калектывам, прадугледжана магчымасць уводзіць часовае знешняе кіраванне. Магчыма і прымяненне штрафных санкцый за датэрміновае скасаванне крэдытных дагавораў і дагавораў пазыкі, заключаных з беларускімі арганізацыямі, – удакладніў ён. – Прынятыя меры дазволілі скараціць памер актываў, якія выводзяцца з краіны, у 15 разоў».

Гаворачы аб трансгранічным характары злачыннасці і праблеме актыўнага выкарыстання зламыснікамі лічбавай прасторы, у тым ліку пераводу незаконных актываў у крыптавалюту, Дзмітрый Гара падкрэсліў: «Беларускае заканадаўства забараняе куплю-продаж крыптавалюты па-за крыптабіржамі і абменнікамі. У нас нарматыўна вызначаныя прававыя механізмы канфіскацыі такіх віртуальных актываў».
У ходзе даклада адзначана, што пракуроры забяспечылі належны пераслед правапарушальнікаў, у тым ліку тых, хто схаваўся за межамі Беларусі, арганізавалі вышук злачыннага капіталу і абмен значнай інфармацыяй з партнёрамі.
«Практыка стварэння сумесных следча-аператыўных груп дае станоўчы вынік для раскрыцця і расследавання ўзаемазвязаных злачынстваў па крымінальных справах», – запэўніў кіраўнік нагляднага ведамства.
Даведачна. Генеральная пракуратура заключыла больш як 20 двухбаковых пагадненняў з кампетэнтнымі органамі замежных дзяржаў, у тым ліку па пытаннях процідзеяння незаконным узбагачэнню і вываду актываў. Гэта дало магчымасць наладзіць аператыўны абмен важнай інфармацыяй на міжнародным узроўні і звяртаць у даход дзяржавы нелегальна набытую маёмасць.

«Механізмы барацьбы са злачыннымі дзеяннямі, меры па абароне дзяржавы і грамадзян, а таксама вяртанню актываў з-за мяжы павінны выйсці на новы ўзровень. Вядучую ролю ў гэтым працэсе можа і павінна адыграць аб'яднанне вышэйшых наглядных органаў, – рэзюмаваў Генеральны пракурор Рэспублікі Беларусь. – Упэўнены, што сумеснае абмеркаванне будзе садзейнічаць кансалідацыі нашых намаганняў і выпрацоўцы новых эфектыўных падыходаў».
Адным з важных вынікаў засяджэння стала ўзгадненне канцэпцыі дагавора аб супрацоўніцтве дзяржаў – удзельніц СНД у сферы вяртання з-за мяжы актываў, якая павінна стаць асновай для далейшай сумеснай распрацоўкі праекта адпаведнай міжнароднай дамовы.
Кіраўнікі наглядных ведамстваў таксама заснавалі міжведамасную экспертную сетку па вяртанні актываў на прасторы Садружнасці Незалежных Дзяржаў.
У рамках мерапрыемства таксама падпісана Пагадненне аб супрацоўніцтве генеральных пракуратур дзяржаў – удзельніц СНД у сферы процідзеяння тэрарызму і экстрэмізму. Бакі вызначылі канкрэтныя механізмы ўзаемадзеяння і дамовіліся аб канкрэтных мерах у барацьбе з абазначанымі выклікамі.
У гэты ж дзень Дзмітрый Гара правёў двухбаковыя сустрэчы з генеральнымі пракурорамі Рэспублікі Таджыкістан, Рэспублікі Казахстан і Рэспублікі Узбекістан.





На іх узгоднены перспектывы ўмацавання двухбаковага ўзаемадзеяння ведамстваў, падпісаны праграмы супрацоўніцтва Генеральнай пракуратуры Беларусі з генеральнымі пракуратурамі Казахстана і Узбекістана, у якіх будзе закладзены фундамент сумесных мерапрыемстваў на 2027-2028 гады.

У рамках рабочай праграмы беларускай дэлегацыі намеснік Генеральнага пракурора Рэспублікі Беларусь Генадзь Дыско прыняў удзел у круглым стале галоўных ваенных пракурораў – абмеркаваны развіццё супрацоўніцтва ваенна-юрыдычных і іншых упаўнаважаных органаў, а таксама забеспячэнне пракурорскім наглядам пагранічнай бяспекі.
Па выніках круглага стала дасягнуты дамоўленасці, рэалізацыя якіх будзе садзейнічаць нарошчванню патэнцыялу ў барацьбе з транснацыянальнай злачыннасцю і ўмацаванню правапарадку.
Наступнае паседжанне КСГП пройдзе ў 2027 годзе ў Рэспубліцы Узбекістан.
Рабочы візіт у Казань працягваецца.
Фота: Генеральная пракуратура Расійскай Федэрацыі
Упраўленне ўзаемадзеяння са СМІ
Генеральнай пракуратуры


