Генеральны пракурор Рэспублікі Беларусь Андрэй Швед прыняў удзел у цырымоніі перапахавання астанкаў ахвяр генацыду ў аг.Глушкавічы Лельчыцкага раёна Гомельскай вобласці.
У мерапрыемстве таксама прынялі ўдзел пракурор Гомельскай вобласці Алег Аўдзей, намеснік старшыні Гомельскага аблвыканкама Андрэй Бараноўскі, старшыня Лельчыцкага райвыканкама Сяргей Дылюк, вайскоўцы, а таксама прадстаўнікі рэлігійных канфесій і грамадскасці.
У чэрвені 2023 года ў г.Мазыры на асабісты прыём да Генеральнага пракурора звярнуўся жыхар г.Калінкавічы, які паведаміў аб вядомых яму абставінах зверстваў нямецкіх акупантаў у дачыненні да мірных грамадзян, якія пражывалі непасрэдна ў вёсцы Глушкавічы Лельчыцкага раёна, як і ён сам. Ён расказаў пра меркаванае месца расстрэлу і пахавання – участак мясцовасці паблізу Дзяржаўнай мяжы Рэспублікі Беларусь і Украіны ў раёне былой пагранзаставы (да 1939 года).
Гэтыя звесткі былі дакладна правераны ў рамках расследавання крымінальнай справы аб генацыдзе беларускага народа і знайшлі сваё пацвярджэнне.
У прыватнасці, сярод вывучаных архіўных дакументаў меўся паіменны спіс расстраляных грамадзян СССР па Глушковіцкім сельсавеце. Пры допыце мясцовыя жыхары расказалі, а затым паказалі непасрэдны ўчастак ляснога масіву ў Глушкавіцкім лясніцтве, дзе выяўлены фрагменты будынкаў і невялікі насып прамавугольнай формы з паглыбленнем у цэнтральнай частцы. Па словах сведкаў, на дадзеным месцы раней размяшчаўся склеп, у якім захоўваліся прадукты харчавання для памежнікаў. Калі паліцаі гналі мірных грамадзян ва Украіну, яны расстралялі іх на тэрыторыі заставы, а целы кінулі ў склеп і засыпалі зямлёй.
На глыбіні крыху больш за метр знойдзены касцяныя астанкі, як мяркуецца, шасці чалавек, якія пасля правядзення судовай медыка-генетычнай экспертызы былі вызначаны як чалавечыя.
Сярод рэштак ёсць прыналежныя дзяўчыне-падлетку, прыкладна, 15-18 гадоў, частка – дзіцяці 4-6 гадоў, яшчэ частка – маладым жанчынам да 25 гадоў. Знойдзены фрагмент чэрапа, які значна разбураны па прычыне натуральных працэсаў і часу. Гэта не дазволіла ўсталяваць ні пол, ні ўзрост.
Астанкі ахвяр генацыду знайшлі свой спачын у аг.Глушкавічы Лельчыцкага раёна.
Генеральны пракурор Рэспублікі Беларусь у сваім звароце адзначыў: «Гэта мерапрыемства праходзіць тут, у Глушкавічах, на маёй роднай зямлі, якая па сутнасці падзяліла лёс Хатыні, яе палілі некалькі разоў, другі – да тла і нікога не шкадавалі. Колькі спалілі на самай справе, мы не ведаем».
Андрэй Швед назваў сімвалічным, што гэта мерапрыемства праходзіць у дзень памяць ахвяр генацыду. «Для нашай краіны, адной з нямногіх краін свету, якая падвергнулася ў гады Вялікай Айчыннай вайны гэтак працягламу генацыду, гэтае свята сімвалічнае. Гэта рана, якая не загойваецца ў сэрцах многіх пакаленняў», – сказаў ён.
Па рэлігійных традыцыях астанкі супакоілі на месцы масавага пахавання ля мемарыяла тужлівай маці ў цэнтральнай частцы вёскі.
Прысутныя ўшанавалі памяць ахвяр генацыду хвілінай маўчання і ўсклалі кветкі да месца іх пахавання.
У працяг рабочай паездкі ў Гомельскую вобласць Андрэй Швед наведаў ДУА «Глушковіцкая сярэдняя школа». Кіраўнік нагляднага ведамства азнаёміўся з работай музейнага пакоя, дзе школьнікі расказалі пра факты генацыду на тэрыторыі аг.Глушкавічы, а таксама з іх умовамі навучання і адпачынку.
Генеральны пракурор Рэспублікі Беларусь перадаў у музейную экспазіцыю выдання «Генацыд беларускага народа», «Генацыд беларускага народа. Лагеры смерці», «Генацыд беларускага народа. Карныя аперацыі. Частка 1» і «Генацыд беларускага народа. Карныя аперацыі. Частка 2», падрыхтаваныя Генеральнай пракуратурай. Пасля чаго пакінуў запіс у кнізе ганаровых гасцей.
Далей Андрэй Швед пабываў на памежнай заставе «Баравое».
Застава ахоўвае больш за 45 кіламетраў дзяржаўнай граніцы з Украінай. Будаўніцтва новага комплексу пачалося ў 2022 годзе ў рамках праграмы «Удасканаленне пагранічнай бяспекі Саюзнай дзяржавы».
Кіраўнік нагляднага ведамства азнаёміўся з умовамі пражывання вайскоўцаў, паглядзеў аснашчанасць тэрыторыі.
Упраўленне ўзаемадзеяння са СМІ
Генеральнай пракуратуры


