У рамках працоўнай паездкі Генеральны пракурор Андрэй Швед прыняў удзел у шэрагу мерапрыемстваў, прымеркаваных да 85-гадовага юбілею пракуратуры Брэсцкай вобласці

У рамках працоўнай паездкі Генеральны пракурор Андрэй Швед прыняў удзел у шэрагу мерапрыемстваў, прымеркаваных да 85-гадовага юбілею пракуратуры Брэсцкай вобласці.

Адкрыццё новага будынка пракуратуры Камянецкага раёна

Візіт кіраўніка рэспубліканскага нагляднага органа пачаўся ў Камянцы, дзе па вул. Маякоўскага, 27 урачыста адкрыты новы будынак пракуратуры раёна.

У святочнай цырымоніі прынялі ўдзел пракурор Брэсцкай вобласці Віктар Клімаў, старшыня Брэсцкага абласнога выканаўчага камітэта Пётр Пархомчык, старшыня Камянецкага раённага выканаўчага камітэта Віталь Кулак, прадстаўнікі дзяржаўных і праваахоўных органаў раёна, а таксама калектыў пракуратуры Камянецкага раёна.

Доўгі час пракуратура Камянецкага раёна размяшчалася ў доме 26 па вул.Чкалава.

Даведачна. У 1939 годзе Камянец далучаны да БССР. 15 студзеня 1940 года яму прысвоены статут гарадскога пасёлка. Ён стаў цэнтрам Камянецкага раёна Брэсцкай вобласці – яму вернута ранейшая назва Камянец. Камянецкі раён адміністрацыйна падзелены на адзін гарадскі (Высокаўскі) і 13 сельскіх саветаў, якія ўключаюць у сябе 234 сельскія населеныя пункты, у тым ліку 17 аграгарадкоў. Раён займае плошчу ў 1, 7 тыс. кв.км і размяшчаецца на паўночным захадзе Брэсцкай вобласці. 

Штодзень жыхары раёна звяртаюцца з праблемамі ў пракуратуру, дзе атрымліваюць кваліфікаваную дапамогу.

У прывітальным слове Андрэй Швед адзначыў: «За апошнія чатыры гады ў органах пракуратуры праведзена сур'ёзная праца па паляпшэнні матэрыяльна-тэхнічнай базы. З 2021 года гэта ўжо шосты будынак, уведзены ў эксплуатацыю. За гэты час праведзены капітальныя рэканструкцыі і капітальныя рамонты ў 17 раённых пракуратурах. У наступным годзе будзе ўведзены ў эксплуатацыю другі корпус Генеральнай пракуратуры па вул. Леніна ў г. Мінску. Гэта сведчыць аб тым, што наша дзяржава, нягледзячы на санкцыйную палітыку, якая праводзіцца ў адносінах да нашай краіны, надае і будзе надаваць увагу стварэнню добрых умоў працы, у тым ліку тым, хто закліканы забяспечваць правапарадак».

Кіраўнік нагляднага ведамства падзякаваў дзяржаўнаму аб'яднанню «Брэстаблсельствай» і старшыні Камянецкага райвыканкама Віталю Кулаку за новы будынак і стварэнне камфортных умоў калектыву пракуратуры для працы. «Шмат часу пракуроры праводзяць на службе. Сёння як ніколі трэба быць дысцыплінаванымі, сабранымі, працаваць на вынік, быць патрабавальнымі да сябе і тым, з каго мы патрабуем», –  падкрэсліў Генеральны пракурор.

Прысутных на ўрачыстым мерапрыемстве пракурорскіх работнікаў кіраўнік нагляднага ведамства арыентаваў працаваць «сумленна, прынцыпова, аб'ектыўна і акуратна, а з кожным чалавекам – індывідуальна, па кожнай скарзе старацца разабрацца асабіста».

У заключэнні выступлення Генеральны пракурор Рэспублікі Беларусь пажадаў калегам поспехаў у рабоце, моцнага здароўя, а ўсім разам – мірнага неба над галавой.

У сваю чаргу старшыня Брэсцкага аблвыканкама адзначыў: «Пры будаўніцтве мы ўлічылі сучасныя тэхналогіі і патрабаванні. Упэўнены, што ў новым будынку праца прадстаўнікоў нагляднага ведамства будзе забяспечана на самым высокім узроўні».

Падчас мерапрыемства Андрэй Швед уручыў Падзяку Генеральнага пракурора Рэспублікі Беларусь вядучаму інжынеру дзяржаўнага аб'яднання «Брэстаблсельбуд» Сяргею Якавуку.

Адкрыццё будынка адзначылася ўручэннем сімвалічнага ключа пракурору Кмянецкага раёна Алегу Леванчуку і ўрачыстым пераразаннем чырвонай стужкі.

У рамках мерапрыемства для гасцей пракуратуры правялі экскурсію па новаму будынку, пасля чаго Андрэй Швед адказаў на пытанні прадстаўнікоў СМІ.

Адкрыццё ў г.Брэсце адзінага памятнага знака «Дрэва жыцця»

Пасля ўрачыстага наваселля пракуратуры Камянецкага раёна Генеральны пракурор Рэспублікі Беларусь Андрэй Швед, пракурор Брэсцкай вобласці Віктар Клімаў, пракуроры іншых абласцей і горада Мінска прынялі ўдзел у адкрыцці адзінага памятнага знака ахвярам генацыду беларускага народа ў гады Вялікай Айчыннай вайны «Дрэва жыцця» ў г.Брэсце.

У цырымоніі таксама ўдзельнічалі старшыня Брэсцкага аблвыканкама Пётр Пархомчык, памочнік Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь – інспектар па Брэсцкай вобласці Валерый Вакульчык, прадстаўнікі дзяржаўных органаў і ўстаноў, працоўныя калектывы, грамадскія арганізацыі і моладзь.

Даведачна. Падчас расследавання крымінальнай справы аб генацыдзе беларускага народа следчай групай Генеральнай пракуратуры ўстаноўлена, што на тэрыторыі Брэсцкай вобласці знішчана звыш 870 населеных пунктаў. Ад зверстваў фашыстаў загінула не менш за 400 тысяч мірных жыхароў. Толькі ў адным Брэсце, які налічваў у даваенны перыяд 69 тысяч мірнага насельніцтва, пасля развязанай фашыстамі палітыкі генацыду беларускага народа ў жорнах створаных пяці канцлагераў бязвінна закатавана і знішчана некалькі дзясяткаў тысяч душ мірнага насельніцтва. У пасляваенны перыяд у горадзе засталося крыху больш за 14 тысяч жыхароў.

«У 80-годдзе вызвалення краіны ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў мы адчыняем знак у памяць ахвяр генацыду беларускага народа. Такі ўнікальны народны сімвал усталююць у кожным абласным цэнтры. Брэст стаў другім рэгіёнам пасля Гомеля, дзе дадзеныя праекты ўжо рэалізаваны. «Дрэва жыцця» азначае, што нашы продкі перадалі нам гэтае жыццё, яны вытрымалі, а таксама тое, што мы цяпер жывем пад мірным небам і што нашым дзецям і ўнукам трэба памятаць сваю гісторыю і несці гэта мірнае жыццё далей», – сказаў у сваім выступленні Генеральны пракурор Рэспублікі Беларусь.

Андрэй Швед падкрэсліў: «Адкрыццё дадзенага памятнага знака з'яўляецца чарговым этапам у працы Генеральнай пракуратуры ў рамках расследавання крымінальнай справы аб генацыдзе беларускага народа ў гады Вялікай Айчыннай вайны. Па ўсёй шматпакутнай Беларусі – сотні тысяч жыўцом спаленых, закатаваных непасільнай працай і голадам, абяскроўленых у лагерах смерці людзей. Нам важна, каб нашы дзеці і ўнукі ўсё ведалі, памяталі і расказвалі. Як сказаў Прэзідэнт, мы прадставім сусветнай супольнасці доказы тых зверстваў, якія тут рабіліся. Мы ім пакажам іх сапраўдны твар. Гэта асабліва актуальна ў наш час, калі іх нашчадкі, нацысты 21 стагоддзя, зноў сабраліся ісці сюды і зноў тварыць тыя ж самыя зверствы, якія былі ў гады Вялікай Айчыннай вайны. Светлая памяць усім закатаваным, нявінна забітым, тым, каго мы ведаем і не ведаем, і светлая памяць нашым продкам, якія абаранілі і здабылі Перамогу».

У сваю чаргу старшыня Брэсцкага аблвыканкама адзначыў важнасць работы па захаванні гістарычнай праўды і памяці. Падзякаваў работнікам пракуратуры за расследаванне крымінальнай справы аб генацыдзе беларускага народа.

З прывітальным словам да ўдзельнікаў мерапрыемства звярнуўся сын абаронцы Брэсцкай крэпасці – вязень Брэсцкага гета Уладзімір Сёмачкін.

Далей удзельнікі цырымоніі ўшанавалі памяць ахвяр вайны хвілінай маўчання і ўсклалі кветкі да ўстаноўленага знака.

Сімвалічна, што «Дрэва жыцця» ў г.Брэсце размешчана ў непасрэднай блізкасці ад мемарыяльнага комплексу «Брэсцкая крэпасць-герой» – месца, дзе пачалася гісторыя гераічнай стойкасці духу ўсіх, хто абараняў родную зямлю ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў.

Менавіта тут працягнуўся візіт Генеральнага пракурора Рэспублікі Беларусь Андрэя Шведа, дзе ён прыняў удзел ва ўрачыстай цырымоніі прынясення Прысягі пракурорскага работніка асобамі, якія ўпершыню паступілі на службу ў органы пракуратуры Беларусі.

Урачыстае прынясенне Прысягі пракурорскага работніка

У мерапрыемстве, якое адбылося на плошчы цырыманіялаў у мемарыяльным комплексе «Брэсцкая крэпасць-герой», прынялі ўдзел кіраўнікі абласных пракуратур і горада Мінска, іншыя пракурорскія работнікі.

Сярод запрошаных – протаіерэй Свята-Мікалаеўскага гарнізоннага сабора Віталь Ханавец і навучэнцы профільнага класа «Юны пракурор» гімназіі №1 г.Брэста імя Абаронцаў Брэсцкай крэпасці.

Звяртаючыся да маладых калег са словамі на дарогу, Андрэй Швед адзначыў: «Запомніце гэты дзень. Сёння вы прынясеце Прысягу на вернасць Радзіме, народу і закону. Гэта важны дзень у службовай дзейнасці кожнага чалавека, які свой жыццёвы шлях прысвяціць абароне Радзімы, закону і правоў нашых суграмадзян. Сёння вы дасце ўрачыстую клятву – тую клятву, якую перадалі нам старэйшыя калегі. Прыносячы Прысягу, памятайце кожнае слова, таму што яно ідзе ад сутнасці нашай працы, ад жыцця. Вы кожны дзень павінны ім кіравацца ў працы».

Як вынік – 53 пракурорскія работнікі з усіх рэгіёнаў краіны пакляліся «свята выконваць Канстытуцыю Рэспублікі Беларусь, іншыя заканадаўчыя акты і міжнародныя абавязацельствы Рэспублікі Беларусь, спыняць любыя парушэнні заканадаўства Рэспублікі Беларусь, дамагаючыся высокай эфектыўнасці ў працы, актыўна абараняць правы і законныя інтарэсы грамадзян, грамадскія і дзяржаўныя інтарэсы…».

У развіццё ўрачыстай цырымоніі кіраўнік нагляднага ведамства перадаў кожнаму прысягнуламу калегу Кодэкс гонару пракурорскага работніка Рэспублікі Беларусь.

Протаіерэй Віталь Ханавец, звяртаючыся да маладых людзей, якія прынялі Прысягу, пажадаў ім Божай дапамогі ў выкананні нялёгкай працы пракурорскага работніка. «Кожнаму чалавеку Гасподзь дае талент, якім ён можа паслужыць сваёй краіне. Сёння вы далі клятву не толькі ўсім прысутным тут, а яшчэ і сваёй маці – Радзіме. Гэта вельмі важна памятаць, таму што для нас Радзіма – гэта не проста месца, дзе мы нарадзіліся. Гэта тое, што робіць нас людзьмі. Гэта тое месца, дзе мы можам паслужыць на славу Божую».

Па завяршэнні мерапрыемства кіраўнікі органаў пракуратуры, маладыя пракурорскія работнікі ўшанавалі памяць абаронцаў Брэсцкай крэпасці, мірных грамадзян, якія загінулі ў гады Вялікай Айчыннай вайны, і ўсклалі кветкі да вечнага агню.

Урачыстае мерапрыемства, прысвечанае святкаванню 85-годдзя пракуратуры Брэсцкай вобласці

Працягам візіту Генеральнага пракурора стала ўрачыстае мерапрыемства, прысвечанае святкаванню 85-годдзя пракуратуры Брэсцкай вобласці.

На ім у абласным грамадска-культурным цэнтры прысутнічалі памочнік Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь – інспектар па Брэсцкай вобласці Валерый Вакульчык, старшыня Брэсцкага аблвыканкама Пётр Пархомчык, кіраўнікі сумежных ведамстваў і сілавых структур, пракурорскія работнікі вобласці і ветэраны органаў пракуратуры.

Як адзначана падчас урачыстасці, паўсядзённая праца пракурораў – гэта забеспячэнне выканання заканадаўства па важнейшых напрамках жыцця дзяржавы і грамадства. Гэта адказная праца, якая патрабуе глыбокіх ведаў і аналітычнага мыслення для аператыўнага рэагавання на працэсы, якія адбываюцца ў свеце.

У святочны дзень добрыя пажаданні пракурорскія работнікі пачулі ад кіраўніка ведамства Андрэя Шведа: «Сімвалічна, што пракуратура Брэсцкай вобласці, сфарміраваная ў год далучэння Заходняй БССР і першая якая прыняла на сябе ўдар фашыстаў, з першых дзён утварэння не толькі ўмацоўвала законнасць і правапарадак, але і прымала удзел у захаванні незалежнасці нашай краіны, тым самым фармуючы высокі аўтарытэт у грамадстве».

Пры гэтым ён падкрэсліў: «Органы пракуратуры – неад'емная частка дзяржаўнай сістэмы забеспячэння нацыянальнай бяспекі. Дзякуючы рашэнню Кіраўніка дзяржавы, гэта роля ўзмоцнена. Гэта азначае высокі ўзровень даверу да органаў пракуратуры і адначасова найвышэйшы ўзровень адказнасці».

Словы асаблівай падзякі Андрэй Швед адрасаваў ветэранам органаў пракуратуры: «Вашы веды, досвед і настаўніцтва з'яўляюцца для нас вельмі важным арыенцірам і прыкладам самаахвярнага служэння Закону».

У рамках мерапрыемства асобныя работнікі ведамства адзначаны падзякамі і дзяржаўнымі ўзнагародамі за бездакорлівае выкананне службовых абавязкаў, асабісты ўклад ва ўмацаванне законнасці і правапарадку.

Удзельнікам урачыстага сходу паказаны дакументальны фільм аб станаўленні пракуратуры Брэсцкай вобласці.

Пракуроры пратягнуць весці эфектыўную працу па ўмацаванні законнасці і правапарадку ў краіне, а таксама абароне правоў і законных інтарэсаў грамадзян. 

Фота: Генеральная пракуратура, пракуратура Брэсцкай вобласці

Служба інфармацыі пракуратуры
Брэсцкай вобласці


Іншыя навіны


Асноўныя падзеі