Размова ў Прэзідэнта: Генеральны пракурор Андрэй Швед далажыў аб рабоце нагляднага ведамства ў 2024 годзе

Прэзідэнт Рэспублікі Беларусь Аляксандр Лукашэнка 4 лютага 2025 года прыняў з дакладам Генеральнага пракурора Рэспублікі Беларусь Андрэя Шведа. 

У пачатку сустрэчы Кіраўнік дзяржавы абазначыў пытанні, якім трэба ўдзяліць увагу ў дакладзе:

• вынікі працы органаў пракуратуры ў 2024 годзе;
• падрыхтоўка нарады з сілавым блокам;
• праца Камісіі па разглядзе зваротаў грамадзян Рэспублікі Беларусь па пытаннях учынення імі правапарушэнняў, якую ўзначальвае Генеральны пракурор;
• супрацьдзеянне карупцыйным злачынствам і правапарушэнням;
• высновы электаральнай кампаніі 2025 года.

Андрэй Швед, у першую чаргу, павіншаваў Аляксандра Лукашэнку з пераканаўчай перамогай на выбарах і запэўніў, што пракуроры заўсёды былі, ёсць і будуць надзейнай апорай дзяржавы». 

У ходзе сустрэчы Генеральны пракурор прэзентаваў Кіраўніку дзяржавы дзве часткі выдання «Генацыд беларускага народа. Карныя аперацыі». 

«Гэтае выданне змяшчае зусім новыя дакументы і факты. Праца будзе працягнутая, і сёлета выйдзе яшчэ адна кніга», – падкрэсліў Андрэй Швед. 

Дадзеныя выданні, а іх ужо чатыры - гэта вынік вялікай працы, якая праводзіцца Генеральнай пракуратурай у рамках расследавання крымінальнай справы аб генацыдзе насельніцтва БССР у гады Вялікай Айчыннай вайны і пасляваенны перыяд. Праца па расследаванні і давядзенні яго вынікаў да шырокай грамадскасці стала магчымай дзякуючы падтрымцы Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь. 

Пра што ішла размова ў дакладзе Генеральнага пракурора Рэспублікі Беларусь, глядзіце ў выпуску праекта «Размова ў Прэзідэнта» на тэлеканале «Беларусь 1», а таксама на партале president.gov.by.

Фота: president.gov.by, Telegram-канал «Пул Першага»

Упраўленне ўзаемадзеяння са СМІ 
Генеральнай пракуратуры


Іншыя навіны


Асноўныя падзеі