«Разам супраць карупцыі!»: Генеральны пракурор Рэспублікі Беларусь Дзмітрый Гара ўзнагародзіў пераможцаў нацыянальнага этапу Міжнароднага маладзёжнага конкурсу

У Дзень яднання народаў Беларусі і Расіі Генеральны пракурор Дзмітрый Гара і Міністр адукацыі Андрэй Іванец прынялі ўдзел ва ўрачыстай цырымоніі ўзнагароджання пераможцаў Міжнароднага маладзёжнага конкурсу сацыяльнай антыкарупцыйнай рэкламы «Разам супраць карупцыі!» (далей – конкурс).



Даведачна. Генеральная пракуратура пяты раз выступіла суарганізатарам конкурсу сацыяльнай антыкарупцыйнай рэкламы ў Рэспубліцы Беларусь. Ён праводзіцца пад эгідай Міждзяржаўнага савета па процідзеянні карупцыі – органа галіновага супрацоўніцтва дзяржаў – удзельніц СНД.

Канкурсанты – маладыя людзі ва ўзросце ад 10 да 25 гадоў з больш чым 30 краін, у тым ліку Аўстраліі, Аўстрыі, Аргенціны, Беларусі, В'етнама, Індыі, Казахстана, Расіі, Таджыкістана, Японіі і многіх іншых.

Аўтары работ спаборнічалі ў трох намінацыях: «Лепшы відэаролік», «Лепшы плакат» і «Лепшы малюнак».



Характэрна актыўнасць беларускіх удзельнікаў – на нацыянальны этап конкурсу паступіла звыш 1,6 тысячы праектаў.

Звяртаючыся з прывітальным словам да маладых людзей, Дзмітрый Гара падкрэсліў: «Карупцыя – выклік міжнароднага характару. Чаму важна дужацца з ёй? Вы пра гэта сказалі і паказалі ў конкурсных работах. Разглядаць карупцыю варта як прамую пагрозу нацыянальнай бяспецы, бо яна здольная разбурыць сацыяльную і эканамічную сістэмы любой дзяржавы. Такія глабальныя трагедыі, як вайна і іншыя сацыяльныя ўзрушэнні, пачынаюцца з разлажэння грамадства, подкупу службовых асоб. Фактычна ўсё пачынаецца з карупцыі, нажывы, калі інтарэсы дзяржавы і простых грамадзянаў засланяюцца асабістымі інтарэсамі асобных людзей».

Пры гэтым кіраўнік нагляднага ведамства зарыентаваў на далучэнне да антыкарупцыйнай дзейнасці прадстаўнікоў грамадскасці, асабліва маладога пакалення: «Важна, што вы разумееце, што праблема супрацьдзеяння карупцыі закранае інтарэсы кожнага з нас. З часам ваша работа ў рамках падрыхтоўкі сацыяльнай антыкарупцыйнай рэкламы дасць вынікі. Для нас каштоўна тое, што вы ўжо ўбачылі і па-свойму паказалі гэтую праблему ў творчых працах».

У намінацыі «Лепшы відэаролік» пераможцамі нацыянальнага і міжнароднага этапаў сталі работы:

навучэнкі ДУА «Сярэдняя школа № 28 г. Мінска Паліны Варган, чый відэаролік на міжнародным узроўні ўдастоены II прызавога месца;
навучэнкі ДУА «Сярэдняя школа № 28 г. Мінска» Анастасіі Малюты;
інжынера аддзела УП «Віцебскаблгаз» Дар'і Пастушэнка.







У намінацыі «Лепшы малюнак» узнагарод удастоены работы:

Евы Карповіч, навучэнкі ДУА «Сярэдняя школа №200 г. Мінска»;
творчага калектыву Брэсцкага дзяржаўнага тэхнічнага ўніверсітэта, які на ўрачыстым мерапрыемстве прадстаўляла Марта Шэўчык;
Максіма Шумілава, слесара Аршанскай дыстанцыі грамадзянскіх збудаванняў Мінскага аддзялення Беларускай чыгункі – яго малюнак стаў пераможцам і на міжнародным этапе.





У намінацыі «Лепшы плакат» прызамі адзначаны работы:

Аляксандра Казубоўскага, навучэнца ДУА «Сярэдняя школа № 2 г.п. Рэчыца» (Столінскі раён);
Мілены Навацкай, студэнткі Віцебскага дзяржаўнага тэхналагічнага ўніверсітэта;
Ксеніі Князевай, старшага інспектара аддзела Бабруйскага мытнага паста Магілёўскай мытні.







У завяршэнні мерапрыемства Генеральны пракурор Рэспублікі Беларусь яшчэ раз падзякаваў канкурсантам і выказаў упэўненасць у тым, што «ўдзел і перамога ў гэтым унікальным праекце прынясуць ім не толькі прыемныя эмоцыі, але і дапамогуць сфарміраваць уласную ўнутраную пазіцыю, нецярпімасць да любых праяў карупцыі».

У сваю чаргу, Міністр адукацыі Рэспублікі Беларусь Андрэй Іванец уручыў пераможцам памятныя прызы і падзякаваў ім. Адзначыў ініцыятыву маладых людзей і творчы падыход да выказвання меркавання аб згубнасці злоўжыванняў.

У межах мерапрыемства пераможцы нацыянальнага этапа наведалі музейную экспазіцыю Генеральнай пракуратуры, дзе азнаёміліся з гісторыяй развіцця органаў пракуратуры краіны.



Фота: Генеральная пракуратура, Міністэрства адукацыі

Упраўленне ўзаемадзеяння са СМІ
Генеральнай пракуратуры


Іншыя навіны


Асноўныя падзеі