Прававое супрацоўніцтва: адбылася сустрэча Генеральнага пракурора Рэспублікі Беларусь Дзмітрыя Гары з Надзвычайным і Паўнамоцным Паслом Грузіі ў Рэспубліцы Беларусь Гіоргі Саганелідзэ

У Генеральнай пракуратуры адбылася сустрэча Генеральнага пракурора Рэспублікі Беларусь Дзмітрыя Гары з Надзвычайным і Паўнамоцным Паслом Грузіі ў Рэспубліцы Беларусь Гіоргі Саганелідзэ, прысвечаная пытанням двухбаковага супрацоўніцтва ў крымінальна-прававой сферы.







Вітаючы дыпламата, Дзмітрый Гара падзякаваў за ўвагу да дзейнасці нагляднага ведамства. «Мы адкрыты для дыялога па любой тэме і гатовы да сумеснай работы», – запэўніў пасла Генеральны пракурор Рэспублікі Беларусь.



У ходзе размовы Дзмітрый Гара праінфармаваў аб стане беларуска-грузінскага ўзаемадзеяння ў галіне аказання ўзаемнай прававой дапамогі па крымінальных справах, перадачы крымінальных вытворчасцей для ажыццяўлення пераследу, а таксама экстрадыцыі асоб, якія ўчынілі злачынствы.





Па выніках сустрэчы Генеральны пракурор Рэспублікі Беларусь і Надзвычайны і Паўнамоцны Пасол Грузіі ў Рэспубліцы Беларусь выказалі гатоўнасць усяляк умацоўваць супрацоўніцтва на карысць абароны правоў і законных інтарэсаў грамадзян абедзвюх дзяржаў.



Фота: Генеральная пракуратура

Упраўленне ўзаемадзеяння са СМІ
Генеральнай пракуратуры



Іншыя навіны


Асноўныя падзеі