Карупцыя як сацыяльна-прававая з'ява. Антыкарупцыйнае заканадаўства: Генеральны пракурор Андрэй Швед выступіў у Акадэміі кіравання пры Прэзідэнце Рэспублікі Беларусь

Генеральны пракурор Рэспублікі Беларусь Андрэй Швед выступіў у Акадэміі кіравання пры Прэзідэнце Рэспублікі Беларусь на тэму "Карупцыя як сацыяльна-прававая з'ява. Антыкарупцыйнае заканадаўства Рэспублікі Беларусь".



У сваім выступленні Андрэй Швед расказаў аб прававым рэгуляванні антыкарупцыйнай дзейнасці і стане гэтага віду злачыннасці ў Беларусі. Праінфармаваў аб прымаемых у краіне мерах па супрацьдзеянні гэтай сацыяльнай з'яве.



Са спасылкай на гістарычныя звесткі адзначана, што яшчэ ніводнай дзяржаве не ўдалося поўнасцю вырашыць гэту праблему.

«Грамадская небяспека карупцыі надзвычай вялікая, бо негатыўна ўплывае на стан нацыянальнай бяспекі. Палітычная ж небяспека карупцыі заключаецца ў яе разбуральным уздзеянні на асновы дзяржаўнага ладу і кіравання. Дзейнасць карумпаваных чыноўнікаў заўсёды арыентавана на захаванне і падтрыманне асабістых і вузкакарпаратыўных інтарэсаў, а не на забеспячэнне ўстойлівага і эфектыўнага развіцця эканомікі, сацыяльнай сферы, грамадства і дзяржавы», - канстатаваў ён.





У развіццё тэмы кіраўнік нагляднага ведамства нагадаў, што Канцэпцыя нацыянальнай бяспекі прызнае карупцыю крыніцай пагрозы і нацэльвае ўсе суб'екты ўлады і грамадзянскай супольнасці на эфектыўнае супрацьдзеянне гэтай з'яве. Прывёў словы Кіраўніка дзяржавы на гэты конт: «Карупцыя - гэта іржа, якая раз'ядае не толькі эканоміку, але і грамадства, увесь уклад, у якім мы жывем, і які стварылі. Гэта прыніжэньне чалавека».





Андрэй Швед падкрэсліў, што ў Беларусі сфарміравана развітая і шматузроўневая сістэма антыкарупцыйнага заканадаўства, якая дае магчымасць эфектыўна выяўляць і спыняць канкрэтныя праявы карупцыі, а таксама весці належную работу па яе прадухіленню. Адзначыў, што сёння ядром антыкарупцыйнага заканадаўства з'яўляецца Закон Рэспублікі Беларусь "Аб барацьбе з карупцыяй". Канцэптуальныя напрамкі процідзеяння карупцыі, устаранення яе базавых прычын і ўмоў замацаваны ў Стратэгіі барацьбы з карупцыяй.

Даведачна. Карупцыя ў Беларусі не перавышае 2 працэнты ў структуры агульнай злачыннасці. У мінулым годзе ў рэспубліцы ўлічана 1031 карупцыйнае злачынства. Найбольшую долю ў іх ліку складаюць хабарніцтва (45,1 працэнта) - больш як 70 працэнтаў выпадкаў выяўлены ў закупачнай дзейнасці, крадзяжы шляхам злоўжывання службовымі паўнамоцтвамі (32,8 працэнта). Крымінальная адказнасць падвергнута 911 карумпаваным асобам, з іх 14 займалі адказнае становішча.

Генеральны пракурор Рэспублікі Беларусь запэўніў, што "недатыкальных у краіне няма, незалежна ад займаемых пасад і папярэдніх заслуг вінаватыя прыцягваюцца і будуць прыцягнуты да ўстаноўленай законам адказнасці".







Сярод сфер, у якіх улічана найбольшая колькасць карупцыйных злачынстваў, назваў сельскую гаспадарку (224), прамысловасць (190), будаўніцтва (158) і гандаль (82).

Кіраўнік ведамства, спасылаючыся на аналіз крымінальных спраў і іншых звестак аб карупцыйных праявах, удакладніў, што ўцягненню кіруючых кадраў у карупцыйную дзейнасць, акрамя слабых асабістых якасцей, садзейнічаў шэраг арганізацыйных праблем:
  • недастатковая эфектыўнасць ведамаснага і ўнутранага кантролю;
  •  фармальнае выкананне функцый уладальніцкага нагляду;
  •  адсутнасць аднастайнага нарматыўнага рэгулявання сферы закупак за кошт уласных сродкаў прадпрыемстваў і арганізацый;
  •  недахопы падбору і расстаноўкі кадраў.


Далей Андрэй Швед адказаў на пытанні аўдыторыі, якія сярод іншага датычыліся кадравай палітыкі, належнай арганізацыі работы па папярэджанні карупцыйных праяў, прававой кваліфікацыі хабарніцтва.







Слухачы Акадэміі падзякавалі Генеральнаму пракурору Рэспублікі Беларусь за выступленне.

Фота: Генеральная пракуратура


Упраўленне ўзаемадзеяння са СМІ
Генеральнай пракуратуры


Іншыя навіны


Асноўныя падзеі