Генеральны пракурор Рэспублікі Беларусь Дзмітрый Гара ў Дзень работнікаў пракуратуры павіншаваў калег з прафесійным святам і ўручыў узнагароды

Генеральны пракурор Рэспублікі Беларусь Дзмітрый Гара ў Дзень работнікаў пракуратуры павіншаваў калег з прафесійным святам і ўручыў узнагароды.



Звяртаючыся да калектыву, Дзмітрый Гара падкрэсліў: «Больш стагоддзі органы пракуратуры з'яўляюцца ключавым інстытутам айчыннай праваахоўнай сістэмы, уносяць значны ўклад у забеспячэнне законнасці і правапарадку. Сёння пракурораў адрозніваюць не толькі глыбокія прававыя веды і высокая кваліфікацыя, але і асаблівыя асабістыя якасці – прынцыповасць, бесстароннасць, уменне ўзважана падыходзіць да вырашэння пастаўленых задач. Дзякую вам за службу і вернасць Закону! Ад усёй душы жадаю пракурорскім работнікам і работнікам пракуратуры, ветэранам, вашым родным і блізкім моцнага здароўя, міру, дабра і прафесійных поспехаў на карысць роднай Беларусі!».





У ходзе віншавання Генеральны пракурор Рэспублікі Беларусь зачытаў віншаванне на адрас пракурорскага корпуса ад імя Кіраўніка дзяржавы.

Далей адбылася ўрачыстая цырымонія ўзнагароджання пракурорскіх работнікаў і работнікаў пракуратуры.











Фота: Генеральная пракуратура

Упраўленне ўзаемадзеяння са СМІ
Генеральнай пракуратуры


Іншыя навіны


Асноўныя падзеі