Генеральны пракурор Андрэй Швед прыняў удзел у цырымоніі адкрыцця новага будынка пракуратуры Смалявіцкага раёна

У г.Смалявічы па вул.Савецкай, 134/1 урачыста адкрыты новы будынак пракуратуры Смалявіцкага раёна – у святочнай цырымоніі прынялі ўдзел Генеральны пракурор Рэспублікі Беларусь Андрэй Швед, пракурор Мінскай вобласці Юрый Шчэцька, а таксама пракурорскія работнікі пракуратуры Мінскай вобласці і калектыў пракуратуры Смалявіцкага раёна.





Сярод удзельнікаў цырымоніі – старшыня Мінскага аблвыканкама Аляксей Кушнарэнка, старшыня Смалявіцкага райвыканкама Мікалай Парамонаў і іншыя асобы.



Доўгі час пракуратура раёна размяшчалася ў доме 2 па вул. Першамайскай у г.Смалявічы.

Новы двухпавярховы будынак агульнай плошчай больш за 380 кв. пабудавана за кошт сродкаў Мінскага абласнога выканаўчага камітэта з улікам усіх сучасных стандартаў і тэхналогій. Асаблівая ўвага ўдзелена стварэнню камфортных умоў для прыёму грамадзян, у тым ліку людзей з абмежаванымі магчымасцямі.

Даведачна. Смалявіцкі раён утвораны ў ліпені 1924 года, яго плошча роўная амаль 1,4 тыс. кв. км, дзе жыве 43 тыс. чалавек. Раён дзеліцца на 9 сельскіх саветаў, тут таксама размешчаны горад абласнога падпарадкавання Жодзіна.

Аснову мясцовай эканомікі складаюць сельскую гаспадарку і перапрацоўка яе прадукцыі. На тэрыторыі раёна размешчаны індустрыяльны парк «Вялікі Камень»і мемарыяльны комплекс «Курган Славы».

Вітаючы ўдзельнікаў мерапрыемства, Генеральны пракурор Рэспублікі Беларусь зазначыў, што дзяржава прымае ўсе неабходныя меры для забеспячэння эфектыўнай дзейнасці праваахоўнай сістэмы.



Падкрэсліў высокую адказнасць, якая спалучана з працай пракурора. «Сёння мы гаворым маладым калегам, якія толькі прыйшлі на працу ў органы пракуратуры, што яны прыйшлі служыць – служыць дзяржаве, дапамагаць людзям і абараняць нашу родную Беларусь... Людзі ідуць у пракуратуру з разуменнем і надзеяй на тое, што тут іх выслухаюць і знойдуць разумнае вырашэнне іх праблемы. Галоўнае – шукаць гэтае рашэнне і ісці насустрач грамадзянам», – сказаў Андрэй Швед.



Звяртаючыся да пракурорскіх работнікаў, кіраўнік нагляднага ведамства арыентаваў іх быць заўсёды «прыстойнымі і сумленнымі, неабыякавымі да праблем людзей і добрасумленна выконваць службовыя абавязкі».

Генеральны пракурор Рэспублікі Беларусь падзякаваў старшыні Мінскага аблвыканкама Аляксею Кушнарэнку і старшыні Смалявіцкага райвыканкама Мікалаю Парамонаву за садзейнічанне ў арганізацыі будаўнічых работ, якія, у сваю чаргу, будуць садзейнічаць больш эфектыўнай рабоце пракуратуры раёна.

Андрэй Швед пажадаў удзельнікам цырымоніі поспехаў у працы, моцнага здароўя, а ўсім разам – мірнага неба над галавой.

З пераездам у новы будынак працаўнікоў пракуратуры Смалявіцкага раёна павіншаваў і старшыня Мінскага аблвыканкама. «Мы дапамаглі з будаўніцтвам і рамонтам будынкаў пракуратур у Капылі, Пухавічах, а сёння – у Смалявічах. Працягваюцца работы па мадэрнізацыі будынку пракуратуры ў Чэрвені. Новы будынак пракуратуры Смалявіцкага раёна – гэта не проста інфраструктурны праект у горадзе-спадарожніку, які дынамічна развіваецца, а месца, куды кожны можа звярнуцца па абарону сваіх правоў і законных інтарэсаў», – канстатаваў Аляксей Кушнарэнка. Ён падзякаваў пракурорскім работнікам за забеспячэнне правапарадку ў краіне і рэгіёне, работу па захаванню гістарычнай праўды.



Важным момантам мерапрыемства стала перадача сімвалічнага ключа ад новага будынка пракурору Смалявіцкага раёна Уладзіміру Нябоську. Пасля чаго Генеральны пракурор Рэспублікі Беларусь Андрэй Швед, старшыня Мінскага аблвыканкама Аляксей Кушнарэнка і пракурор Мінскай вобласці Юрый Шчацько ўрачыста перарэзалі чырвоную стужку, даўшы старт новаму этапу ў рабоце раённай пракуратуры.





Далей для ўдзельнікаў цырымоніі правялі экскурсію па новым будынку.





У межах мерапрыемства Андрэй Швед адказаў на пытанні прадстаўнікоў сродкаў масавай інфармацыі.



Фота: Генеральная пракуратура


Служба інфармацыі
пракуратуры Мінскай вобласці


Іншыя навіны


Асноўныя падзеі