Андрэй Швед ва ўрачыстай абстаноўцы развітаўся з калектывам і Сцягам пракуратуры Рэспублікі Беларусь

Генеральны пракурор Рэспублікі Беларусь Андрэй Швед прыняў удзел ва ўрачыстай цырымоніі развітання са Сцягам пракуратуры Рэспублікі Беларусь і выступіў перад калегамі.



Звяртаючыся да прысутных, кіраўнік нагляднага ведамства адзначыў: «Сёння стаю перад вамі апошні раз як Генеральны пракурор. Усё маё жыццё звязана з пракуратурай, я пачынаў тут, рос, фармаваўся і вельмі ўдзячны ёй. Былі перыяды, калі я адыходзіў у іншыя структуры па рашэнню Кіраўніка дзяржавы. Досвед паказвае, што гэтыя рашэнні толькі пайшлі на карысць. З'явілася ўменне працаваць з людзьмі, з'явіўся досвед кіраўніцкай дзейнасці. Але ня гэта галоўнае. Галоўнае – з'явілася цвёрдая ўпэўненасць у тым, што заўсёды любы калектыў варты, каб ім захапляцца і вырашаць з ім любыя задачы».



Андрэй Швед падзякаваў пракурорскім работнікам, падкрэсліўшы, што работа ў 2020 годзе пачыналася ў няпростых умовах, але пры гэтым была зроблена вялікая справа.



«Сёння Беларусь упэўнена развіваецца. Пракуроры па ўсёй краіне сказалі сваё важкае слова. Мы з вамі ўздымалі сур'ёзныя тэмы. Упэўнены, вы і далей будзеце імі займацца. І генацыд – тэма, якую мы з вамі паднялі, дарагога варта. Таму што нам неабходна было ўскалыхнуць людзей, нагадаць, хто такія беларусы, якая ў нас трагічная гісторыя, што магло б адбыцца і што нам неабходна рабіць, каб такой бяды больш не дапусціць», – сказаў ён.

Кіраўнік ведамства выказаў падзяку Кіраўніку дзяржавы за аказаны яму высокі давер працаваць на новай і адказнай пасадзе.

Далей адбылася ўрачыстая цырымонія развітання са Сцягам пракуратуры Рэспублікі Беларусь.





Фота: Генеральная пракуратура

Упраўленне ўзаемадзеяння са СМІ
Генеральнай пракуратуры


Іншыя навіны


Асноўныя падзеі