Пад старшынствам генеральных пракурораў Беларусі і Расіі Андрэя Шведа і Ігара Краснова адбылося пасяджэнне Аб'яднанай калегіі Генеральнай пракуратуры Рэспублікі Беларусь і Генеральнай пракуратуры Расійскай Федэрацыі (далей – Аб'яднаная калегія) – разгледжана пытанне аб практыцы пракурорскага нагляду за выкананнем заканадаўства пры аб'яўленні і ажыццяўленні вышуку асоб, якія ўчынілі злачынствы.
У мерапрыемстве прынялі ўдзел члены Аб'яднанай калегіі і іншыя пракурорскія работнікі наглядных ведамстваў, а таксама Надзвычайны і Паўнамоцны Пасол Расійскай Федэрацыі ў Рэспубліцы Беларусь Барыс Грызлоў.
У прывітальным слове да калег Андрэй Швед падкрэсліў: "Аб'яднаная калегія – унікальны фармат, у рамках якога мы разглядаем актуальныя пытанні пракурорскага нагляду, супрацьдзеяння злачыннасці, умацавання законнасці і правапарадку. Праблемы, якія мы ўзымаем, служаць асновай для далейшай працы, у тым ліку па гарманізацыі заканадаўства ў крымінальна-прававой і іншых сферах".
"Належная работа па вышуку абвінавачаных па крымінальных справах і асуджаных, якія ўхіляюцца ад адбывання пакарання, дае магчымасць на практыцы забяспечыць рэалізацыю прынцыпу непазбежнасці крымінальнай адказнасці", – канстатаваў ён.
Пры гэтым кіраўнік беларускага нагляднага ведамства адзначыў, што заходнія краіны не рэдка прымаюць палітычна матываваныя рашэнні і па надуманых падставах адмаўляюць у выдачы асоб, у тым ліку тых, хто ўчыніў нарказлачынствы, злачынствы супраць уласнасці, цяжкія злачынствы супраць жыцця і здароўя чалавека, а таксама грамадства і дзяржавы.
Генеральны пракурор Рэспублікі Беларусь абазначыў шэраг іншых пытанняў, вырашэнне якіх патрабуе прыняцця дадатковых арганізацыйных і практычных мер на нацыянальным і міждзяржаўным узроўнях.
"Лічу, што гэтае пасяджэнне Аб'яднанай калегіі, будзе садзейнічаць вырашэнню праблемных пытанняў, умацаванню нашага ўзаемаразумення і ўзаемадзеяння, выпрацоўцы дадатковых мер па забеспячэнню вышуку злачынцаў", – сказаў на заканчэнне Андрэй Швед.
У сваю чаргу, Генеральны пракурор Расійскай Федэрацыі Ігар Красноў, звяртаючыся да ўдзельнікаў пасяджэння, падкрэсліў: "Вынесенае сёння на разгляд пытанне актуальнае для пракуратур абедзвюх краін, паколькі, нягледзячы на высокі ўзровень узаемадзеяння паміж намі па пытаннях арганізацыі вышуку асоб, якія ўхіліліся ад правасуддзя, мы сутыкаемся з падобнымі праблемамі, якія патрабуюць сінхранізацыі намаганняў".
Ігар Красноў таксама назваў неканструктыўнымі і палітычна ангажаванымі адносіны кампетэнтных органаў некаторых замежных дзяржаў і міжнародных структур да супрацоўніцтва ў крымінальна-прававой сферы ў цэлым і выдачы асоб, якія ўчынілі злачынствы, у прыватнасці.
З асноўным дакладам выступіў намеснік Генеральнага пракурора Рэспублікі Беларусь Сяргей Хмарук, які прывёў статыстычныя звесткі, абазначыў канкрэтныя недахопы і перашкоды, у тым ліку працэсуальныя, якія паніжаюць эфектыўнасць работы па вышуку асоб і забеспячэнні іх прыцягнення да крымінальнай адказнасці.
Асобным блокам прадметна разгледжаны прапановы па карэкціроўцы нацыянальнага заканадаўства і міждзяржаўных норм.
"У Парламент паступілі ініцыятывы Генеральнай пракуратуры Рэспублікі Беларусь па ўнясенні змяненняў і дапаўненняў у Крымінальна-працэсуальны кодэкс у частцы парадку прыняцця рашэнняў аб спыненні вышуку абвінавачаных", - праінфармаваў Сяргей Хмарук.
У развіццё нарады калегі прапанавалі правесці рэвізію крымінальных спраў аб злачынствах, учыненых беларусамі ў Расійскай Федэрацыі і расіянамі ў Рэспубліцы Беларусь адпаведна - вызначана вывучыць пытанне аб іх накіраванні ў кампетэнтныя органы краіны іх грамадзянскай прыналежнасці для ажыццяўлення крымінальнага пераследу.
Далей з дакладам выступіў намеснік Генеральнага пракурора Расійскай Федэрацыі Мікалай Віннічэнка, які асвятліў праблемныя аспекты вышуку асоб, якія ўхіліліся ад правасуддзя, з якімі сутыкаецца расійскі бок.
Ён указаў на тое, што "развіццё сучасных інфармацыйных тэхналогій, рост міграцыі і іншыя глабальныя працэсы не толькі ўплываюць на якасць жыцця людзей, але і ставяць новыя выклікі перад праваахоўным блокам".
Удзельнікі Аб'яднанай калегіі пагадзіліся з тым, што прынятыя на пасяджэнні рашэнні носяць не проста тэарэтычны характар – іх адрознівае асабліва практычная накіраванасць. Канстатавалі, што гарманізацыя нацыянальнага заканадаўства дзвюх краін дасць магчымасць больш эфектыўна процідзейнічаць злачыннасці, у тым ліку па вышуку асоб, што будзе садзейнічаць ахове інтарэсаў грамадства і дзяржавы, абароне правоў і законных інтарэсаў грамадзян абедзвюх краін.
Па выніках пасяджэння падрыхтаваны рашэнні Аб'яднанай калегіі адносна прыняцця сумесных мер пры аб'яўленні і ажыццяўленні вышуку асоб, якія ўчынілі злачынствы.
Паседжанне Аб'яднанай калегіі завяршылася памятным фатаграфаваннем.
У рамках мерапрыемства Генеральны пракурор Рэспублікі Беларусь Андрэй Швед паразмаўляў з прадстаўнікамі сродкаў масавай інфармацыі і адказаў на пытанні, якія іх цікавілі.
У год святкавання 80-годдзя вызвалення Беларусі ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў члены дэлегацый генеральных пракуратур Беларусі і Расіі наведалі Беларускі дзяржаўны музей гісторыі Вялікай Айчыннай вайны, які нядаўна адзначыў свой юбілей. Ганаровым гасцям музея паказалі ўнікальныя экспанаты, расказалі аб праектах установы, накіраваных на захаванне гістарычнай праўды і памяці беларускага народа.
Затым Андрэй Швед і Ігар Красноў ушанавалі памяць загінулых у ваенныя гады хвілінай маўчання і ўсклалі кветкі да манумента Перамогі ў Мінску.
Фота: Генеральная пракуратура
Упраўленне ўзаемадзеяння са СМІ
Генеральнай пракуратуры


