Генеральны пракурор Рэспублікі Беларусь Андрэй Швед і дэлегацыя Генеральнай пракуратуры ў рамках акцыі "Беларусь памятае" прынялі ўдзел ва ўрачыстай цырымоніі ўскладання кветак і вянкоў да манумента Перамогі ў г.Мінску.
Сярод іншых удзельнікаў мерапрыемства - пракурор горада Мінска Алег Лаўрухін і пракурор Савецкага раёна г.Мінска Антон Загароўскі.





На мерапрыемстве Андрэй Швед паразмаўляў з прадстаўнікамі сродкаў масавай інфармацыі.

У прыватнасці, адказваючы на пытанне аб значэнні для яго Вялікай Перамогі, кіраўнік нагляднага ведамства адзначыў: «Для мяне і маіх родных і блізкіх Дзень Перамогі – гэта радасць, але і сум адначасова. Праз прызму расследавання крымінальнай справы аб генацыдзе беларускага народа разумееш, колькі людзей загублена, колькі людзей ляжыць у зямлі і колькі нам яшчэ давядзецца даведацца страшнай праўды аб тых злачынствах, якія здзейснілі фашысты. У кожнай сям'і ў краіне ёсць свая асабістая гісторыя... Мы не маем права здрадзіць сваёй памяці – інакш усё гэта паўторыцца».
Фота: Генеральная пракуратура
Упраўленне ўзаемадзеяння са СМІ
Генеральнай пракуратуры


