Кіраўніцтва

Гора Д.Ю.jpg

Гара Дзмітрый Юр'евіч
Генеральны пракурор Рэспублікі Беларусь
дзяржаўны саветнік юстыцыі 2 класа

Дзмітрый Юр'евіч Гара нарадзіўся ў 1970 годзе ў г.Тбілісі (Грузія). У 1993 годзе скончыў Ваенны Чырванасцяжны інстытут (г. Масква) па спецыяльнасці «правазнаўства», у 2018 годзе – Акадэмію кіравання пры Прэзідэнце Рэспублікі Беларусь па спецыяльнасці «Дзяржаўнае кіраванне і эканоміка».

З верасня 1993 года – следчы, старшы следчы, старшы следчы па асабліва важных справах, начальнік следчага аддзела ўпраўлення КДБ Рэспублікі Беларусь па Брэсцкай вобласці.

З лістапада 2009 года праходзіў службу на пасадзе начальніка следчага ўпраўлення КДБ Рэспублікі Беларусь.

Са снежня 2019 года да сакавіка 2021 года займаў пасаду намесніка Генеральнага пракурора Рэспублікі Беларусь.


З сакавіка 2021 года да 22 снежня 2025 года – Старшыня Следчага камітэта Рэспублікі Беларусь. 

Указам Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь ад 23 снежня 2025 г. №450 назначаны на пасаду Генеральнага пракурора Рэспублікі Беларусь і яму прысвоены класны чын дзяржаўнага саветніка юстыцыі 2 класа.