З удзелам Генеральнага пракурора Рэспублікі Беларусь Дзмітрыя Гары, яго намесніка Сяргея Хмарука, пракурораў абласцей і горада Мінска на тэрыторыі палігона «Брэсцкі» 38 асобнай дэсантна-штурмавой брыгады (Брэсцкі раён) адбыўся турнір па кулявой стральбе сярод пракурорскіх работнікаў і работнікаў органаў пракуратуры, арганізаваны пракуратурай Брэсцкай вобласці і рэгіянальным аддзяленнем ГА «Беларуская асацыяцыя пракурорскіх работнікаў».
У турніры прынялі ўдзел каманды Генеральнай пракуратуры, пракуратур абласцей і горада Мінска.
Мерапрыемства стартавала ў мемарыяльным комплексе «Брэсцкая крэпасць-герой», дзе напярэдадні памятных мерапрыемстваў, прысвечаных 85-годдзю з моманту пачатку Вялікай Айчыннай вайны, адбылося ўскладанне кветак да Вечнага агню на плошчы Цырыманіялаў у г.Брэсце.



Хвіліна маўчання ў памяць аб загінуўшых героях, адлік якой даў сігнал метранома, аб'яднала ўсіх удзельнікаў мерапрыемства.


Працягнуўся турнір на палігоне 38-й асобнай дэсантна-штурмавой брыгады.
«Такія мерапрыемствы важныя, бо гэта згуртаванне нашага пракурорскага калектыва. Спаборніцтва ў нейкім сэнсе – гэта паказчык нашых навыкаў», – адзначыў Генеральны пракурор Рэспублікі Беларусь.

У выніку пасля ўсіх практыкаванняў агульнакаманднае трэцяе месца заваявала каманда пракуратуры Брэсцкай вобласці, другое – каманда Генеральнай пракуратуры, першае – пракуратуры Мінскай вобласці.



У асабістым першынстве трэцяе месца заваяваў старшы памочнік пракурора Брэсцкай вобласці па наглядзе за выкананне заканадаўства органамі крымінальна-выканаўчай сістэмы Руслан Краўчук, другое – начальнік аддзела па наглядзе за дазнаннем пракуратуры Мінскай вобласці Аляксей Курчанаў, першае – старшы памочнік пракурора Брэсцкай вобласці па нагляду за выкананнем заканадаўства аб прафілактыцы правапарушэнняў Лілія Смалярук.
У асабістым першынстве ў стральбе з аўтамата трэцяе месца заняў старшы памочнік пракурора Брэсцкай вобласці па наглядзе за выкананне заканадаўства органамі крымінальна-выканаўчай сістэмы Руслан Краўчук, другое – пракурор аддзела па наглядзе за дазнаннем пракуратуры Мінскай вобласці Уладзіслаў Мялешка, першае – начальнік аддзела пракуратуры Брэсцкай вобласці па надглядзе за выкананнем заканадаўства ў войсках Аляксандр Гурбановіч.
У стральбе з пісталета Макарава трэцяе месца заняла пракурор аддзела па наглядзе за дазнаннем пракуратуры Гродзенскай вобласці Анастасія Чывіль, другое – начальнік аддзела па наглядзе за дазнаннем пракуратуры Мінскай вобласці Аляксей Курчанаў, першае – старшы памочнік пракурора Брэсцкай вобласці па наглядзе за выкананнем заканадаўства аб прафілактыцы правапарушэнняў Лілія Смалярук.
У асабістым першынстве па выніках выканання двух практыкаванняў сярод жанчын трэцяе месца заняла пракурор аддзела па наглядзе за дазнаннем пракуратуры Гродзенскай вобласці Анастасія Чывіль, другое – старшы пракурор упраўлення методыка-аналітычнага забеспячэння нагляду за выкананнем заканадаўства Следчым камітэтам Генеральнай пракуратуры Галіна Якубовіч, першае – старшы памочнік пракурора Брэсцкай вобласці па наглядзе за выкананнем заканадаўства аб прафілактыцы правапарушэнняў Лілія Смалярук.
Асобна адзначаны кіраўнік каманды, які паказаў лепшы вынік, – намеснік пракурора Мінскай вобласці Міхаіл Шастапалаў.
Пераможцы спаборніцтва ўзнагароджаны кубкамі, медалямі і каштоўнымі падарункамі.
Віншуем калег з паспяховым удзелам у турніры і жадаем далейшага ўдасканалення сваіх навыкаў у стральбе.
Фота: пракуратура Брэсцкай вобласці
Служба інфармацыі
пракуратуры Брэсцкай вобласці


