Пры падтрымцы Генеральнай пракуратуры ў Савеце Рэспублікі Нацыянальнага сходу адкрыта экспазіцыя аб генацыдзе беларускага народа ў гады Вялікай Айчыннай вайны

У Савеце Рэспублікі Нацыянальнага сходу пры падтрымцы Генеральнай пракуратуры і Прэзідэнцкай бібліятэкі адкрыта экспазіцыя, прысвечаная генацыду беларускага народа ў гады Вялікай Айчыннай вайны і пасляваенны перыяд, – з яе матэрыяламі членаў Савета Рэспублікі і Маладзёжнага савета пры Савеце Рэспублікі азнаёміў Генеральны пракурор Рэспублікі Беларусь Андрэй Швед.



На выставе прадстаўлены архіўныя дакументы, фотаматэрыялы, а таксама рэчавыя доказы, здабытыя падчас раскопак ва ўрочышчы Уручча Мінскага раёна.





У сваім выступе Андрэй Швед падкрэсліў: «Пра факты злачынстваў нацыстаў і іх памагатых на беларускай зямлі важна ведаць і памятаць заўсёды, калі мы не жадаем, каб яны паўтарыліся. Нягледзячы на значны аб'ём выкананых следчых дзеянняў, новыя факты злачынстваў фашыстаў працягваюць выяўляцца. Атрыманыя падчас расследавання крымінальнай справы аб генацыдзе доказы дазваляюць нам сцвярджаць, што маштабы трагедыі беларускага народа нашмат шырэйшыя, чым меркавалася раней».



Гаворачы аб выніках расследавання, Генеральны пракурор Рэспублікі Беларусь нагадаў аб спаленых карнікамі поўнасцю або часткова 12868 населеных пунктах, што на 3668 больш, чым было адлюстравана ў архіўных дакументах да расследавання. «Трагічны лёс Хатыні і яе жыхароў падзялілі 290 сёл і вёсак. Знішчэнне вёсак разам з жыхарамі стала стандартным сцэнарам у рамках «уціхамірвальных» акцый. Наш народ панёс каласальныя дэмаграфічныя страты, якія не папоўнены да гэтага часу», – канстатаваў кіраўнік нагляднага ведамства.







«Зусім нядаўна ў Лепельскім, Веткаўскім, Жабінкаўскім, Полацкім, Гомельскім, Глускім, Смаргонскім і іншых раёнах мы выявілі новыя месцы пахаванняў мірных жыхароў, расстраляных нацыстамі ў гады вайны. З такіх месцаў у цэлым складаецца сумная карціна па краіне», – дапоўніў кіраўнік следчай групы Генеральнай пракуратуры па факце расследавання крымінальнай справы аб генацыдзе жыхароў БССР Валеры Талкачоў.

Генеральны пракурор Рэспублікі Беларусь акцэнтаваў увагу на тым, што «найбліжэйшым часам плануецца накіраванне ў Вярхоўны Суд крымінальнай справы ў дачыненні да камандзіра адной з рот 118 украінскага карнага батальёна, які разам з Катруком і Смоўскім датычны да знішчэння сотняў мірных грамадзян, уключаючы дзяцей».



«Наша задача – атрымаць доказы кожнага факту знішчэння населеных пунктаў, устанавіць асобы карнікаў і знішчаных імі людзей, але самае галоўнае – абараніць памяць аб подзвігу і ахвярах нашага народа і не дапусціць скажэння праўды аб вайне», – рэзюмаваў Андрэй Швед.

Напрыканцы сустрэчы Наталля Качанава падзякавала Андрэю Шведу за змястоўную гутарку і праведзеную ведамствам работу ў частцы захавання гістарычнай памяці для будучых пакаленняў беларусаў.




Фота: Генеральная пракуратура

Упраўленне ўзаемадзеяння са СМІ
Генеральнай пракуратуры







Іншыя навіны


Асноўныя падзеі