Прафесіяй ганарлівыя: органы пракуратуры адзначаюць сваё прафесійнае свята

Упершыню напярэдадні прафесійнага свята ў органах пракуратуры арганізаваны конкурс «Прафесіяй ганарлівыя».

Асноўныя мэты конкурсу – умацаваць у пракурорскіх работнікаў і работнікаў пракуратуры пачуццё гонару за службу ў наглядным ведамстве, падтрымліваць высокія маральныя якасці, садзейнічаць далучэнню работнікаў і членаў іх сем'яў да каштоўнасцей айчыннай і сусветнай культуры, прывіваць любоў да занятку самадзейнай мастацкай творчасцю.

Сярод удзельнікаў – пракурорскія работнікі пракуратур абласцей і горада Мінска, а таксама Генеральнай пракуратуры.

Ацэнка выступленняў канкурсантаў вялася членамі журы па дзесяцібальнай сістэме і наступных крытэрыях:

  • выканальніцкае майстэрства;
  • сцэнічная культура;
  • мастацкі ўзровень аўтарскага тэксту і музычнага суправаджэння;
  • арыгінальнасць прадстаўленага нумара.


Выступаючы з прывітальным словам, Генеральны пракурор Рэспублікі Беларусь Дзмітрый Гара падкрэсліў: «Сёння мы падводзім вынікі першага конкурсу «Прафесіяй ганарлівыя», які праводзіцца напярэдадні Дня работнікаў пракуратуры. У сувязі з гэтым віншую ўсіх з надыходзячым святам! Жадаю ўсім прафесійнага росту, дабрабыту і здароўя. Удзельнікам конкурсу жадаю поспехаў. Няхай пераможа мацнейшы. Разам з тым галоўнай узнагародай для нас стануць эмоцыі, якія зведае гэтая зала».



Конкурсная праграма ўключала ў сябе выкананне музычных твораў аб службе (працы) у пракуратуры, прысвечаных вернасці службоваму і грамадзянскаму абавязку, сяброўству і таварыству, а таксама любові да Радзімы, якая праслаўляе подзвігі абаронцаў Айчыны.















Самай творчай і яскравай сёлета стала прадстаўнік Генеральнай пракуратуры Кацярына Бяліцкая, якая заняла першае месца.



Другое месца - у калектыву пракуратуры Гродзенскай вобласці.



На трэцім месцы - прадстаўнікі пракуратуры Мінскай вобласці.



Напрыканцы ўрачыстай цырымоніі Дзмітрый Гара яшчэ раз шчыра падзякаваў калегам, якія выступалі за цудоўныя ўражанні, атмасферу творчасці і шчырасці.



Фота: Генеральная пракуратура

Упраўленне ўзаемадзеянне са СМІ
Генеральнай пракуратуры


Іншыя навіны


Асноўныя падзеі