Пастаноўлены абвінаваўчы прыгавор па крымінальнай справе аб тэракце на тэрыторыі ваеннага аэрадрома Мачулішчы

Генеральная пракуратура падтрымала ў Мінскім гарадскім судзе дзяржаўнае абвінавачанне па крымінальнай справе ў дачыненні да 12 асоб, у тым ліку тых, хто мае дачыненне да акта тэрарызму на тэрыторыі ваеннага аэрадрома Мачулішчы, – ім інкрымінавана ўчыненне злачынстваў экстрэмісцкай і тэрарыстычнай накіраванасці.

У адпаведнасці з прапановай дзяржаўнага абвінаваўцы і з улікам прадстаўленых ім доказаў прыгаворам судовай калегіі па крымінальных справах Мінскага гарадскога суда абвінавачаныя прызнаны вінаватымі:

Швец, Азараў, Якуцік і Дзёмін – у акце тэрарызму і наўмысным прывядзенні ў непрыдатнасць сродку паветранага транспарту (ч.3 арт.289, ч.4 арт.309 Крымінальнага кодэкса Рэспублікі Беларусь);

Азараў, Дзёмін, Якуцік, Сакалоў, Тачыцкая, Лапароў і Лапацін – у здрадзе дзяржаве (ч.1 арт.356 Крымінальнага кодэкса Рэспублікі Беларусь), а Швец, Яцута і Сычоў – у ажыццяўленні агентурнай дзейнасці (арт.358-1 Крымінальнага кодэкса Рэспублікі Беларусь);

Швец – у праходжанні навучання і іншай падрыхтоўкі для ўдзелу ў тэрарыстычнай дзейнасці, а таксама незаконным абароце выбуховых рэчываў і выбуховых прыстасаванняў (ч.4 арт.295, арт.290-3 Крымінальнага кодэкса Рэспублікі Беларусь).

Акрамя таго, судом прызнана даказанай вінаватасць абвінавачаных Якуціка, Сакалова, Сцяпурка, Пілько, Лапаціна, Тачыцкай, Лапарова і Сычова у фінансаванні тэрарыстычнай і экстрэмісцкай дзейнасці (арт.290-1, арт.361-2 Крымінальнага кодэкса Рэспублікі Беларусь), удзеле ў экстрэмісцкім фарміраванні (ч.3 арт.361-1 Крымінальнага кодэкса Рэспублікі Беларусь), а таксама ў актыўным удзеле ў дзеяннях, якія груба парушаюць грамадскі парадак (ч.1 арт.342 Крымінальнага кодэкса Рэспублікі Беларусь), у розных спалучэннях.

За здзяйсненне названых злачынстваў выканаўцу акта тэрарызму – грамадзяніну Украіны Швецу прызначана пакаранне ў выглядзе пазбаўлення волі на тэрмін 25 гадоў, іншым саўдзельнікам дадзенага злачынства – ад 15 да 25 гадоў пазбаўлення волі.

Іншым абвінавачаным па справе прызначана пакаранне ў выглядзе пазбаўлення волі на тэрмін ад 2 год 3 месяцаў да 15 год.

Прыгавор не ўступіў у законную сілу, можа быць абскарджаны і апратэставаны ў апеляцыйным парадку.

Фота: Скрыншот відэа "Беларусь 1"

Упраўленне ўзаемадзеяння са СМІ
Генеральнай пракуратуры



Іншыя навіны


Асноўныя падзеі