Генеральны пракурор Рэспублікі Беларусь Андрэй Швед прыняў удзел у рабоце XIII Пецярбургскага міжнароднага юрыдычнага форуму – аднаго з вядучых міжнародных мерапрыемстваў, якія аб'ядноўваюць прадстаўнікоў юрыдычнай супольнасці, органаў дзяржаўнай улады і навуковых колаў, дзе ў рамках тэматычнай дыскусійнай сесіі «Нявывучаныя ўрокі Другой сусветнай вайны: рэаліі расследавання неанацызму» генацыдзе беларускага народа ў гады Вялікай Айчыннай вайны.
У сваім выступленні Андрэй Швед падкрэсліў, што на тэрыторыі Беларусі ў перыяд нацысцкай акупацыі была арганізавана разгалінаваная сістэма лагераў смерці, накіраваная на планамернае знішчэнне жыхароў краіны. Кіраўнік нагляднага ведамства звярнуў увагу на трагічныя старонкі гісторыі: месцы прымусовага ўтрымання мірнага насельніцтва і ваеннапалонных, якіх у БССР налічвалася 578, дзе шляхам стварэння невыносных умоў было знішчана больш за тры мільёны чалавек. У прыватнасці, спыніўся падрабязней на Мінскім гета, лагеры смерці ў Азарычах, канцэнтрацыйных лагерах «Трасцінец» і «Калдычэва».
«На сённяшні дзень у рамках расследавання Генеральнай пракуратурай крымінальнай справы аб генацыдзе атрыманы паказанні больш за 19 тысяч сведкаў тых страшных падзей і пацярпелых, з якіх каля васьмі тысяч – былыя вязні канцлагераў і лагераў смерці. У ходзе следчых дзеянняў устаноўлены факты спалення поўнасцю або часткова 12 868 населеных пунктаў, што наглядна сведчыць аб маштабах генацыду і насілля, якім зазнаў беларускі народ», – адзначана ў дакладзе.
Увагу аўдыторыі прыцягнула інфармацыя аб раней не фігураваўшых у гістарычных крыніцах месцах масавых пахаванняў, якія былі выяўлены падчас следства. «Дзякуючы карпатлівай рабоце членаў следчай групы Генеральнай пракуратуры і ўдзелу сведак і відавочцаў аднаўляюцца перш за схаваныя ў глыбінях часу сумныя падзеі, што надае расследаванню не толькі юрыдычнае, але і важнае гісторыка-дакументальнае значэнне», – канстатаваў Андрэй Швед.
Генеральны пракурор Рэспублікі Беларусь нагадаў словы Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь, якія раскрываюць сутнасць нацыянальнай пазіцыі краіны ў пытанні абароны праўды аб падзеях Другой сусветнай вайны і барацьбы з любымі спробамі яе скажэння: «Вялікая Перамога святая. Праўда аб Вялікай Айчыннай вайне – наш шчыт. Трымаць яго ў сваіх руках – вялікі гонар і адказнасць. І нам трэба пра гэта памятаць».
«У Беларусі значная ўвага надаецца захаванню гістарычнай памяці і яе перадачы моладзі. Пры ўдзеле калектыву аўтараў Генеральнай пракуратуры падрыхтаваны адаптаваныя пад узрост навучэнцаў, якія грунтуюцца на матэрыялах крымінальнай справы аб генацыдзе беларускага народа. Мы павінны зрабіць усё, каб гістарычныя ўрокі былі асэнсаваныя маладым пакаленнем з мэтай недапушчэння паўтарэння трагедый мінулага», – сказаў Андрэй Швед.
Удзельнікі XIII Пецярбургскага міжнароднага юрыдычнага форуму з асаблівай цікавасцю выслухалі выступленне Генеральнага пракурора Рэспублікі Беларусь, адзначыўшы яго аналітычны і эмацыйна насычаны характар.
Кіраўнік нагляднага ведамства Беларусі падкрэсліў, што расследаванне злачынстваў нацыстаў на тэрыторыі рэспублікі працягваецца і мае не толькі прававы, але маральны і гуманістычны характар. «Памяць аб гераічным подзвігу народа-пераможцы і нявінных ахвярах вайны стала неад'емнай часткай культурнага, духоўнага і гістарычнага кода беларусаў. Абарона праўды аб вайне – наш агульны абавязак перад тымі, хто аддаў сваё жыццё за свабоду і незалежнасць», – рэзюмаваў Андрэй Швед.
Аддзел арганізацыі
міжнароднага супрацоўніцтва
Генеральнай пракуратуры


