На пасяджэнні калегіі Генеральнай пракуратуры разгледжаны вынікі работы ведамства за 2025 год

Пад старшынствам Генеральнага пракурора Рэспублікі Беларусь Дзмітрыя Гары адбылося пасяджэнне калегіі Генеральнай пракуратуры, на якім дэталёва разгледжаны вынікі праведзеных у 2025 годзе мерапрыемстваў, накіраваных на ўмацаванне законнасці і правапарадку, забеспячэнне правоў і законных інтарэсаў грамадзян і юрыдычных асоб.







Адкрываючы пасяджэнне, Дзмітрый Гара адзначыў, што прынятыя сумесна з іншымі праваахоўнымі органамі меры спрыялі захаванню станоўчых тэндэнцый у дынаміцы і структуры злачыннасці.



Агульная колькасць зарэгістраваных злачынстваў зменшылася ў параўнанні з 2024 годам на 12,7%. Знізілася колькасць злачынстваў усіх катэгорый: асабліва цяжкіх і цяжкіх (на 3,4%), менш цяжкіх (на 13,7%), якія не ўяўляюць вялікай грамадскай небяспекі (на 17,2%). На 18,2% зменшылася колькасць улічаных карупцыйных злачынстваў.

Нягледзячы на зніжэнне на 26,2% колькасці злачынстваў, учыненых непаўналетнімі, не губляе вастрыні праблема ўключэння іх у здзяйсненне злачынстваў з выкарыстаннем інфармацыйна-камунікацыйных тэхналогій, а таксама здзяйснення такіх злачынстваў у дачыненні да непаўналетніх.



Летась, аб'яўленым годам добраўпарадкавання, пракурорамі выяўлена звыш 3 тысяч парушэнняў патрабаванняў да ўтрымання населеных пунктаў і абыходжання з адходамі.

У 86 раёнах выяўлена 19,6 тыс.га невыкарыстоўваемых меліяраваных за кошт сродкаў бюджэту зямель. Канстатавана, што амаль у палове раёнаў рэспублікі кантроль за аховай і выкарыстаннем такіх зямель не арганізаваны. У асобных раёнах устаноўлены факты няякаснага выканання меліярацыйных мерапрыемстваў, завышэння аб'ёмаў выкананых работ.



Па выніках праведзеных праверак у сферы жывёлагадоўлі ўнесена больш за 3,1 тыс.актаў нагляду, да розных відаў адказнасці прыцягнута 9,2 тыс. асоб, у тым ліку 52 старшыні райвыканкамаў і іх намеснікаў, якія курыруюць пытанні сельскай гаспадаркі. Прыняты меры па кампенсацыі з вінаватых асоб шкоды, нанесенай склонам буйной рагатай жывёлы, на суму больш за 3,8 млн рублёў. Па фактах утойвання склону 10,5 тыс. галоў буйной рагатай жывёлы ўзбуджана 299 крымінальных спраў.



Працягваюць заставацца актуальнымі пытанні забеспячэння бяспекі працы: на вытворчасці траўмавана 1 835 работнікаў, з іх са смяротным зыходам – 103.

На 2% узрасла колькасць пажараў, у выніку якіх загінула 534 чалавекі. Знізілася колькасць ДТЗ (-6,6%) і загінулых у іх грамадзян (-4,1%).

На пасяджэнні таксама абмеркаваны найбольш актуальныя пытанні выканання закона на ўсіх стадыях крымінальнага працэсу, падтрымання дзяржаўнага абвінавачвання ў судзе, нагляду за адпаведнасцю закону судовых пастаноў па грамадзянскіх справах.











Адзначана, што ў рамках грамадзянскага судаводства па патрабаванням пракурораў спагнана каля 78 млн рублёў, прызнаныя экстрэмісцкімі парадку 1,3 тыс.інфармацыйных матэрыялаў.

Пракурорамі забяспечаны поўны і ўсебаковы разгляд зваротаў грамадзян і юрыдычных асоб, па выніках якога прымаліся належныя меры для абароны іх правоў і законных інтарэсаў, у тым ліку шляхам унясення амаль 5 тыс.актаў рэагавання.



Падводзячы вынікі пасяджэння, Генеральны пракурор Рэспублікі Беларусь пазначыў шэраг важнейшых мерапрыемстваў, неабходных для ўмацавання законнасці і правапарадку ў 2026 годзе, акцэнтаваў увагу на павышэнні ўзроўню процідзеяння злачыннасці і карупцыі, абароны правоў грамадзян у лічбавай прасторы, рэалізацыі даручэнняў Кіраўніка дзяржавы ў сацыяльнай сферы, эканоміцы, экалогіі і землекарыстанні.



У завяршэнне кіраўнік нагляднага ведамства падзякаваў калегам за высокі прафесіяналізм і добрасумленнае выкананне службовых абавязкаў, уручыў заслужаныя ўзнагароды.













Фота: Генеральная пракуратура

Аддзел інфармацыі
Генеральнай пракуратуры


Іншыя навіны


Асноўныя падзеі