У Генеральнай пракуратуры адбыўся адзіны дзень інфармавання на тэму «Ключавыя аспекты паслання Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь А.Р.Лукашэнкі беларускаму народу і Нацыянальнаму сходу Рэспублікі Беларусь» – перад пракурорскімі работнікамі і работнікамі пракуратуры выступіў Старшыня Цэнтральнай выбарчай камісіі Рэспублікі Беларусь Ігар Карпенка.

У прывітальным слове Генеральны пракурор Рэспублікі Беларусь Дзмітрый Гора падзякаваў Ігару Карпенку за належнае правядзенне электаральных кампаній 2024-2025 гадоў, а таксама канструктыўнае ўзаемадзеянне з органамі пракуратуры на карысць абароны правоў і законных інтарэсаў грамадзян.
У сваю чаргу, Старшыня Цэнтрвыбаркама выказаў падзяку пракурорскаму корпусу за забеспячэнне законнасці і правапарадку ў краіне, у тым ліку па лініі выбарчага заканадаўства.

У час сустрэчы ён акцэнтаваў увагу на станоўчых выніках у сацыяльна-эканамічным і грамадска-палітычным станаўленні Беларусі, што пацверджана яе становішчам на міжнароднай арэне. Больш падрабязна спыніўся на прыярытэтах праграмы развіцця рэспублікі на 2026-2030 гады, асноўная мэта якой – забяспечыць якаснае павышэнне ўзроўню жыцця грамадзян і ўмацаванне яе пазіцый як суверэннай дзяржавы.
Ігар Карпенка прааналізаваў дзейныя ў краіне канцэпцыі ў сферах адукацыі, навукі, дэмаграфіі, а таксама экспарту і імпарту рабочай сілы, тавараў і паслуг.

На заканчэнне сустрэчы Старшыня Цэнтрвыбаркама падкрэсліў важнасць быць адзінымі і згуртаванымі для вырашэння задач, што стаяць перад дзяржавай.
Кіраўніцтва Генеральнай пракуратуры падзякавала Ігару Карпенку за змястоўны выступ, цікавы дыялог і праведзеную работу па ўдасканаленні электаральнага працэсу.
Фота: Генеральная пракуратура
Упраўленне ўзаемадзеяння са СМІ
Генеральнай пракуратуры


