Кіраўнік дзяржавы прадставіў калектыву пракуратуры новага Генеральнага пракурора

Сёння Прэзідэнт Рэспублікі Беларусь Аляксандр Лукашэнка прадставіў калектыву органаў пракуратуры новага Генеральнага пракурора Андрэя Шведа. 

Кіраўнік дзяржавы адзначыў яго высокі прафесіяналізм, службу ў органах пракуратуры на пасадах ад памочніка пракурора да намесніка Генерального пракурора, вопыт кіраўніка ў іншых дзяржаўных структурах. «Яго жыццёвы шлях, вопыт, які ён атрымаў у працэсе сваёй работы, – гэта прыклад падрыхтоўкі тых кадраў, якія павінны кіраваць краінай», – сказаў Прэзідэнт. 

Аляксандр Лукашэнка ўручыў Андрэю Шведу службовае пасведчанне. 

Генеральны пракурор Андрэй Швед падзякаваў за аказаны яму давер, падкрэсліўшы, што «гэта – вялікая адказнасць». 

Указам Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь ад 9 верасня 2020 года №341 у сувязі з прызначэннем на пасаду Андрэю Шведу прысвоены класны чын дзяржаўнага саветніка юстыцыі 2 класа. 

Перад прысутнымі выступіў Аляксандр Канюк, які выказаў удзячнасць калегам за сумесную службу на карысць грамадства і дзяржавы. 

Фота: belta.by 

Аддзел інфармацыі
Генеральнай пракуратуры


Іншыя навіны


Асноўныя падзеі