Генеральны пракурор Рэспублікі Беларусь Андрэй Швед прыняў удзел ва ўрачыстай цырымоніі ўзнагароджання пераможцаў нацыянальнага этапа Міжнароднага маладзёжнага конкурсу сацыяльнай антыкарупцыйнай рэкламы "Разам супраць карупцыі!" (далей - конкурс).
Даведачна. Генеральная пракуратура чацвёрты раз выступіла суарганізатарам конкурсу сацыяльнай антыкарупцыйнай рэкламы ў Рэспубліцы Беларусь. Конкурс праводзіцца пад эгідай Міждзяржаўнага савета па процідзеянні карупцыі - органа галіновага супрацоўніцтва дзяржаў - удзельніц СНД.
Канкурсанты - маладыя людзі ва ўзросце ад 10 да 25 гадоў з больш чым 30 краін, у тым ліку Беларусі, Расіі, Казахстана, Таджыкістана, Аўстрыі, Аргенціны, Індыі, В'етнама, Аўстраліі, Японіі і многіх іншых.
Аўтары работ спаборнічалі ў трох намінацыях: "Лепшы відэаролік", "Лепшы плакат" і "Лепшы малюнак".
Характэрна актыўнасць беларускіх удзельнікаў - на нацыянальны этап конкурсу паступіла звыш 2,5 тысячы праектаў.
Звяртаючыся з прывітальным словам да маладых людзей, Генеральны пракурор Рэспублікі Беларусь падкрэсліў: «Карупцыя - выклік глабальнага, міжнароднага характару. Чаму важна змагацца з карупцыяй, аб гэтым вы сказалі і паказалі ў сваіх конкурсных работах. Разглядаць карупцыю варта як прамую пагрозу нацыянальнай бяспецы, бо яна здольная разбурыць сацыяльную і эканамічную сістэмы любой дзяржавы. Такія глабальныя трагедыі, як вайна і іншыя сацыяльныя ўзрушэнні, пачынаюцца з разлажэння грамадства, подкупу службовых асоб. Фактычна ўсё пачынаецца з карупцыі, нажывы, калі інтарэсы дзяржавы і простых грамадзянаў засланяюцца асабістымі інтарэсамі асобных людзей».
Пры гэтым Андрэй Швед указаў на неабходнасць уцягвання ў антыкарупцыйную дзейнасць грамадскасці, асабліва маладога пакалення: «Важна, што вы разумееце, што праблема супрацьдзеяння карупцыі закранае інтарэсы кожнага з нас. З часам ваша работа ў рамках падрыхтоўкі сацыяльнай антыкарупцыйнай рэкламы дасць свае вынікі. Для нас каштоўна тое, што вы ўбачылі і па-свойму паказалі дадзеную праблему ў творчых працах».
У намінацыі "Лепшы відэаролік" пераможцамі нацыянальнага этапу сталі:
- творчы калектыў ДУА «Калодзішчанская сярэдняя школа №2», чыя праца на міжнародным узроўні ўдастоена II месца;
-
творчы калектыў ДУА "Мінскі гарадскі адукацыйна-аздараўленчы цэнтр "Лідэр", відэаролік якога на міжнародным этапе ў сваёй узроставай катэгорыі заняў I месца;
-
калектыў УАЗ "40-я гарадская клінічная паліклініка г.Мінска".
У намінацыі "Лепшы малюнак" узнагарод удастоены:
- Лілія Мацвяйчук, навучэнка ДУА «Сярэдняя школа №22 г.Брэста», чый малюнак заняў ІІ месца на міжнародным этапе;
- Кірыл Седлоўскі, студэнт Віцебскага дзяржаўнага тэхналагічнага ўніверсітэта, – яго працы міжнароднае журы прысудзіла II прызавое месца ў гэтай намінацыі;
- Анастасія Лабанава, малады спецыяліст УП «Баранавічыгаз», - яе малюнак стаў пераможцам і на міжнародным этапе.
У намінацыі "Лепшы плакат" прызамі адзначаны:
- Аляксей Казубоўскі, навучэнец ДУА «Сярэдняя школа №2 р.п.Рэчыца» (Столінскі раён);
-
Лізавета Картавенкава, студэнтка Віцебскага дзяржаўнага ўніверсітэта імя П.М.Машэрава;
-
Дзяніс Гайкевіч, вядучы спецыяліст ДВА "Мінскбуд", чый плакат па заслугах ацэнены міжнародным журы і атрымаў III месца ў сваёй намінацыі.
У завяршэнні мерапрыемства кіраўнік нагляднага ведамства яшчэ раз падзякаваў канкурсантам і выказаў упэўненасць у тым, што "ўдзел і перамога ў гэтым унікальным праекце прынясуць ім не толькі прыемныя эмоцыі, але і дапамогуць сфарміраваць уласную ўнутраную пазіцыю, стрыжань, нецярпімасць да ўсякіх праяў карупцыі".
Пасля ўрачыстай часткі пераможцы нацыянальнага этапа наведалі Беларускі дзяржаўны музей гісторыі Вялікай Айчыннай вайны, дзе сярод іншага азнаёміліся з нядаўна адкрытай экспазіцыяй, прысвечанай генацыду беларускага народа.
Фота: Генеральная пракуратура
Упраўленне ўзаемадзеяння са СМІ
Генеральнай пракуратуры