Генеральны пракурор Рэспублікі Беларусь Андрэй Швед прадставіў калектыву новага пракурора Віцебскай вобласці Ігара Украінца. Уручаючы яму службовае пасведчанне, кіраўнік ведамства падкрэсліў: «Ігар Уладзіміравіч зарэкамендаваў сябе высокакваліфікаваным, адказным, спакойным, а галоўнае – удумлівым чалавекам. За ўвесь перыяд службы ён на справе паказаў, што пракурор павінен выконваць Прысягу, якую прыняў».
Генпракурор пажадаў Ігару Украінцу вытрымкі, рабіць мудра, правільна і па справядлівасці.
Ігар Уладзіміравіч нарадзіўся ў 1974 годзе.
У 1996 годзе скончыў Беларускі дзяржаўны ўніверсітэт па спецыяльнасці «Правазнаўства».
Прыняты на службу ў органы пракуратуры ў 1997 годзе памочнікам пракурора Партызанскага раёна г.Мінска, а затым следчым, старшым следчым гэтай жа пракуратуры.
У 1999 – 2002 гадах – пракурор аддзела пракуратуры горада Мінска па наглядзе за следствам у органах пракуратуры, намеснік начальніка гэтага ж аддзела.
З 2002 па 2004 год – намеснік пракурора Першамайскага раёна г.Мінска.
У 2004-2007 гадах - старшы памочнік пракурора горада Мінска па наглядзе за выкананнем заканадаўства аб дзяржаўнай бяспецы, начальнік арганізацыйна-кантрольнага аддзела сталічнай пракуратуры.
З 2007 па 2018 год - пракурор Ленінскага раёна г.Мінска, з 2018 па 2020 год – пракурор Маскоўскага раёна г.Мінска.
У 2020 – 2021 гады – намеснік начальніка ўпраўлення Генеральнай пракуратуры па наглядзе за выкананнем заканадаўства Следчым камітэтам Рэспублікі Беларусь, намеснік пракурора горада Менска.
Загадам Генеральнага пракурора Рэспублікі Беларусь ад 8 красавіка 2021 г. №265-к прызначаны на пасаду пракурора Віцебскай вобласці.
Узнагароджаны медалём «За бездакорную службу» III, II і I ступені.
Фота: пракуратура Віцебскай вобласці
Служба інфармацыі
пракуратуры Віцебскай вобласці