Без малога 45 гадоў на абароне Закона: адбыўся ўрачысты сход у сувязі з выхадам намесніка Генеральнага пракурора Рэспублікі Беларусь Аляксея Стука ў адстаўку

Генеральны пракурор Рэспублікі Беларусь Дзмітрый Гара і яго намеснікі, Старшыня Вярхоўнага Суда Рэспублікі Беларусь Андрэй Швед, старшыня грамадскага аб'яднання «Беларускі рэспубліканскі саюз юрыстаў» Валерый Міцкевіч, пракуроры абласцей і горада Мінска, іншыя пракурорскія работнікі, прадстаўнікі іншых дзяржаўных органаў і арганізацый прынялі ўдзел ва ўрачыстай цырымоніі, прысвечанай выхаду ў адстаўку намесніка Генеральнага пракурора Рэспублікі Беларусь Аляксея Стука.



Калегі прыгадалі сумеснае прафесійнае мінулае і выказалі словы падзякі за добрасумленнае стаўленне да службы, бездакорнае вырашэнне пытанняў асаблівай важнасці і складанасці, асабісты ўклад у развіццё нацыянальнага заканадаўства, а таксама настаўніцтва і клопат аб кадрах.









Шлях Аляксея Канстанцінавіча – гэта летапіс мужнасці, высокага прафесіяналізму і вернасці Прысязе. Прайшоўшы многія ступені пракурорскай кар'еры – ад памочніка пракурора раёна да намесніка Генеральнага пракурора Рэспублікі Беларусь – ён набыў заслужаны аўтарытэт як таленавіты і мудры кіраўнік.

Выступаючы перад удзельнікамі ўрачыстай цырымоніі, Аляксей Стук сказаў: «Я ўдзячны ўсім калегам, у тым ліку з іншых дзяржаўных службаў, за тое, што мы ў нашым узаемадзеянні забяспечвалі інтарэсы нацыянальнай бяспекі, садзейнічалі аднаўленню законных правоў грамадзян, у цэлым абаранялі інтарэсы нашай краіны. Я ўдзячны ўсім генеральным пракурорам, з якімі працаваў, за іх досвед, кіраўніцтва і падтрымку. Упэўнены, што пракуратура і надалей будзе займаць дастойнае месца ў сістэме дзяржаўных органаў і эфектыўна выконваць пастаўленыя перад ёй задачы».



Далей адбылася ўрачыстая цырымонія развітання са Сцягам пракуратуры Рэспублікі Беларусь.



Фота: Генеральная пракуратура

Упраўленне ўзаемадзеяння са СМІ
Генеральнай пракуратуры


Іншыя навіны


Асноўныя падзеі