Барацьба са злачыннасцю і карупцыяй: у Генеральнай пракуратуры адбылася рэспубліканская каардынацыйная нарада

Пад старшынствам Генеральнага пракурора Рэспублікі Беларусь Дзмітрыя Горы праведзена пасяджэнне рэспубліканскай каардынацыйнай нарады, на якім разгледжаны пытанні эфектыўнасці рэалізацыі даручэнняў, даных 20.08.2019 Кіраўніком дзяржавы ў ходзе нарады на тэму якасці работы праваахоўных органаў пры выяўленні і расследаванні злачынстваў, а таксама зацверджаны Комплексны план па барацьбе са злачыннасцю і карупцыяй на 2026-2028 гады.



У мерапрыемстве прынялі ўдзел кіраўнік Апарата Савета Міністраў Рэспублікі Беларусь Валерый Вакульчык, намеснік Старшыні Вярхоўнага Суда Рэспублікі Беларусь Сяргей Кандрацьеў, Старшыня Следчага камітэта Рэспублікі Беларусь Канстанцін Бычак, Старшыня Дзяржаўнага камітэта судовых экспертыз Рэспублікі Беларусь Аляксей Волкаў, Старшыня Дзяржаўнага пагранічнага камітэта камітэта Рэспублікі Беларусь Уладзімір Арлоўскі, Міністр па надзвычайных сітуацыях Рэспублікі Беларусь Вадзім Сіняўскі, начальнік Аператыўна-аналітычнага цэнтра пры Прэзідэнце Рэспублікі Беларусь Андрэй Паўлючэнка, намеснікі Генеральнага пракурора Рэспублікі Беларусь, пракуроры абласцей і горада Мінска, начальнікі абласных і сталічнага ўпраўленняў унутраных спраў і Следчага камітэта, а таксама іншыя службовыя асобы.



Адкрываючы пасяджэнне, Дзмітрый Гара адзначыў, што ў бягучым годзе праваахоўныя органы прадоўжылі комплексную работу па забеспячэнню выканання даручэнняў Прэзідэнта ў частцы якасці іх работы. Падкрэсліў, што «мэтамі нашай каардынацыйнай нарады з'яўляюцца аналіз ужо прынятых мер па выкананні даручэнняў Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь, а таксама выпрацоўка дадатковых і, самае галоўнае – іх дакладная рэалізацыя».



З дакладамі выступілі намеснік Генеральнага пракурора Рэспублікі Беларусь Сяргей Хмарук, намеснік Старшыні Следчага камітэта Рэспублікі Беларусь Анатоль Васільеў і намеснік Міністра ўнутраных спраў – начальнік крымінальнай міліцыі Генадзь Казакевіч.

Адзначана, што для далейшага ўдасканалення дзейнасці органаў крымінальнага пераследу і павышэння эфектыўнасці пракурорскага нагляду ўнесены змяненні ў крымінальна-працэсуальны закон, мэта якіх – узмацненне кантролю за аператыўнасцю дзеянняў следчага і яго працэсуальнымі рашэннямі, аптымізацыя практыкі прадаўжэння тэрмінаў папярэдняга расследавання і прымянення меры стрымання ў выглядзе ўзяцця пад варту.



Удзельнікі каардынацыйнай нарады канстатавалі, што прынятыя раней на рэспубліканскім узроўні арганізацыйна-практычныя меры далі магчымасць дасягнуць станоўчых вынікаў у рабоце праваахоўнага блока на карысць абароны правоў і законных інтарэсаў грамадзян, грамадства і дзяржавы. Пры гэтым абазначана неабходнасць выканаць дадатковыя мерапрыемствы для большай эфектыўнасці процідзеяння асобным відам злачынстваў і правапарушэнняў.





У ходзе нарады таксама зацверджаны Комплексны план па барацьбе са злачыннасцю і карупцыяй на 2026-2028 гады, распрацаваны Генеральнай пракуратурай сумесна з Саветам Міністраў у выкананне Закона Рэспублікі Беларусь «Аб асновах дзейнасці па прафілактыцы правапарушэнняў».

Фота: Генеральная пракуратура

Аддзел інфармацыі галоўнага ўпраўлення
каардынацыі службовай дзейнасці
Генеральнай пракуратуры


Іншыя навіны


Асноўныя падзеі