Андрэй Швед сустрэўся з Генеральным пракурорам Рэспублікі Таджыкістан

У ходзе візіту дзяржаўнай дэлегацыі Рэспублікі Беларусь у Рэспубліку Таджыкістан адбылася рабочая сустрэча Генеральнага пракурора Рэспублікі Беларусь Андрэя Шведа з Генеральным пракурорам Рэспублікі Таджыкістан Рахмонам Юсуфам Ахмадзодам.

Сайт 1.jpg

Абмеркаваны пытанні ўзаемадзеяння ў рамках раней заключанага Пагаднення аб супрацоўніцтве паміж Генеральнай пракуратурай Рэспублікі Беларусь і Генеральнай пракуратурай Рэспублікі Таджыкістан ад 18 ліпеня 2017 года.

Кіраўнікі ведамстваў таксама разгледзелі асобныя аспекты аказання міжнароднай прававой дапамогі па крымінальных справах, у тым ліку выдачы асоб для прыцягнення да крымінальнай адказнасці і (або) выканання прыгавораў судоў.

Беларускі і таджыкскі бакі выказалі зацікаўленасць у абмене вопытам нагляду за выкананнем заканадаўства аб барацьбе з экстрэмізмам і тэрарызмам, карупцыяй.

Цікавасць у таджыкскіх калег выклікаў працэс расследавання крымінальнай справы аб генацыдзе беларускага народа ў гады Вялікай Айчыннай вайны.

Сайт 2.jpg

З улікам зацікаўленасці Генеральнай пракуратуры Рэспублікі Таджыкістан Андрэй Швед і Рахмон Юсуф Ахмадзод прынялі рашэнне аб рэалізацыі мерапрыемстваў па павышэнні кваліфікацыі пракурорскіх работнікаў на ўзаемнай аснове.

Фота: Генеральная пракуратура Рэспублікі Таджыкістан

Упраўленне ўзаемадзеяння са СМІ
і рэдакцыйнай дзейнасці
Генеральнай пракуратуры



Іншыя навіны


Асноўныя падзеі