У сувязі з паступленнем на афіцыйны інтэрнэт-сайт Генеральнай пракуратуры шматлікіх электронных зваротаў па пытанні ўзбуджэння крымінальнай справы ў дачыненні супрацоўнікаў ААТ «TУT БАЙ МЕДЫЯ» растлумачваецца, што ў адпаведнасці з артыкуламі 138, 139 КПК правам абскарджання дзеянняў і рашэнняў органа, які вядзе крымінальны працэс, валодаюць удзельнікі крымінальнага працэсу шляхам падачы скаргі ў вуснай або пісьмовай форме. Пры гэтым падача скарг пры дапамозе электроннай пошты крымінальна-працэсуальным законам не прадугледжана.
Звароты, пададзеныя асобамі, якія не надзелены адпаведным правам, не падлягаюць разгляду.
Таксама растлумачваецца, што пытанні атрымання доступу да інтэрнэт-рэсурсаў знаходзяцца ў кампетэнцыі Міністэрства інфармацыі.
Фота: mogilev.online
Упраўленне па наглядзе за аператыўна-
вышуковай дзейнасцю і выкананнем
законаў у дзейнасці органаў дазнання
Генеральнай пракуратуры