У Генпракуратуры абмеркавалі ключавыя тэмы VI Усебеларускага народнага сходу

У Генеральнай пракуратуры з удзелам Генеральнага пракурора Рэспублікі Беларусь Андрэя Шведа адбылася сустрэча калектыву ведамства з рэктарам Акадэміі кіравання пры Прэзідэнце Рэспублікі Беларусь Вячаславам Даніловічам – удзельнікам VI Усебеларускага народнага сходу.

Андрэй Швед, адкрываючы мерапрыемства, адзначыў, што на дыялогавых пляцоўках сёння абмяркоўваюцца вынікі VI Усебеларускага народнага сходу, а таксама аспекты, звязаныя з гістарычнай памяццю народа, яго мінулым. «Гісторыя развіваецца па спіралі, і цяпер важна абараняць суверэнітэт і незалежнасць нашай дзяржавы. Наша мінулае – залог будучыні ».

Звяртаючыся да работнікаў пракуратуры з прывітальным словам, Вячаслаў Даніловіч падзякаваў за магчымасць выступіць. Ён адзначыў, што VI Усебеларускі народны сход прайшоў падчас новых складаных выпрабаванняў і шмат у чым пераклікаецца з першым такім мерапрыемствам, якое адбылося ў 1996 годзе.

«Кіраўнік дзяржавы ў сваім выступленні адзначыў, што патрыятызму немагчыма навучыць. Яго можна перадаць нашаму будучаму пакаленню толькі асабістым прыкладам. Гісторыя – магутны інструмент, які здольны аб'яднаць нацыю. Нам неабходна беражліва ставіцца да гістарычнай спадчыны, паважаць традыцыі і каштоўнасці многіх пакаленняў беларусаў», – сказаў Вячаслаў Даніловіч.

Рэктар акцэнтаваў увагу на тым, што «беларусы павінны мець уласны погляд на гістарычнае мінулае, які павінен спрыяць кансалідацыі грамадства, выхаванню патрыятычных і грамадзянскіх якасцей падрастаючага пакалення, служыць умацаванню міжнацыянальнай і міжканфесійнай згоды, з'яўляцца імунітэтам супраць тых, хто без ідэалаў і каштоўнасцей. Гэта асабліва актуальна ва ўмовах інфармацыйных і гібрыдных войнаў».

У завяршэнні мерапрыемства шэрагу пракурорскіх работнікаў і работнікаў пракуратуры ўручаны дзяржаўныя ўзнагароды, юбілейныя медалі «25 гадоў КСГП СНД» і «75 год Перамогi у Вялiкай Айчыннай вайне 1941–1945 гадоў», заахвочванні Генеральнага пракурора Рэспублікі Беларусь па выніках працы за 2020 год.

Фота: Генпракуратура Беларусі

Упраўленне ўзаемадзеяння са СМІ
і рэдакцыйнай дзейнасці
Генеральнай пракуратуры


Іншыя навіны


Асноўныя падзеі