Прэзідэнт уручыў Генпракурору пагоны дзяржаўнага саветніка юстыцыі 2 класа

Сёння ў Палацы Незалежнасці Прэзідэнт Рэспублікі Беларусь Аляксандр Лукашэнка ўручыў Генеральнаму пракурору Рэспублікі Беларусь Андрэю Шведу пагоны дзяржаўнага саветніка юстыцыі 2 класа. 

«Сёння мы таксама ўручаем новыя пагоны генералам, якія наглядна паказалі, як трэба служыць Айчыне, калі яна ў небяспецы, як трэба абараняць інтарэсы дзяржавы і свой народ, – сказаў у час цырымоніі Прэзідэнт. – Бо сапраўдны патрыятызм пераважна – гэта не словы, а справы, якія павышаюць якасць жыцця беларусаў і значна ўмацоўваюць нашу дзяржаву». 

Андрэй Іванавіч Швед прызначаны Генеральным пракурорам Рэспублікі Беларусь Указам Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь ад 9 верасня 2020 г. №341. 

Узнагароджаны ордэнам Пашаны і ордэнам Айчыны III ступені. 

Фота: БелТА 

Аддзел інфармацыі
Генеральнай пракуратуры


Іншыя навіны


Асноўныя падзеі