Генпракурор Андрэй Швед уручыў дзецям пракурорскіх работнікаў пашпарты грамадзян Рэспублікі Беларусь. Вялася прамая відэатрансляцыя

Сёння Генеральны пракурор Рэспублікі Беларусь Андрэй Швед у рамках акцыі «Мы – грамадзяне Беларусі!», прысвечанай Дню Канстытуцыі Рэспублікі Беларусь, уручыў пашпарты дзецям пракурорскіх работнікаў з г.Мінска і іншых рэгіёнаў.

Звяртаючыся да юных грамадзян краіны, Андрэй Швед сказаў: «Сёння адметны дзень, які павінен застацца ў вашай памяці і стаць вашай гісторыяй. Гэта як пайсці ў першы клас, там – першы настаўнік, знаёмства з першым сябрам. Пашпарт – не проста атрыбут таго, што вы дзесьці жывяце, з указаннем вуліцы, дома, кватэры. Гэта пацвярджэнне таго, што вы – грамадзяне нашай суверэннай краіны, дзе мы самі вызначаем сваё жыццё і планы на будучыню. У нас ёсць Канстытуцыя, у якой прадугледжаны правы на адукацыю, медыцыну, працу, права жыць і развівацца, права «людзьмі звацца». Атрымаўшы пашпарт Рэспублікі Беларусь, вы набываеце яе абарону, прымаеце на сябе пэўныя абавязацельствы. Нам, дарослым, вельмі важна ведаць, з чым нашы дзеці прыйдуць нам на змену, якія рашэнні будуць прымаць, у тым ліку і ў гэтай зале. Мы жадаем, каб вы разумелі, наколькі гэта каштоўна жыць у незалежнай і суверэннай краіне, у якой ёсць уласныя гімн, сцяг і герб».

Генеральны пракурор пажадаў маладым людзям здароўя, поспеху, мэтанакіраванасці на радасць бацькоў і на карысць нашай роднай Беларусі.

У ходзе святочнага мерапрыемства перад прысутнымі з вершамі, песнямі і музычнымі творамі выступілі прадстаўнікі Нацыянальнага цэнтра мастацкай творчасці дзяцей і моладзі Міністэрства адукацыі, Беларускага дзяржаўнага педагагічнага ўніверсітэта, Беларускага дзяржаўнага эканамічнага універсітэта, а таксама пераможцы Рэспубліканскага фестывалю мастацкай творчасці навучэнскай і студэнцкай моладзі «Арт -вакацыі – 2020».

У завяршэнні цырымоніі хлопцам і дзяўчатам уручылі падарункі, артыстам – кветкі.

Відэатрансляцыю вёў выдавецкі дом «Беларусь сегодня»

Фота: СБ.Беларусь сегодня

Упраўленне ўзаемадзеяння са СМІ
і рэдакцыйнай дзейнасці
Генеральнай пракуратуры


Іншыя навіны


Асноўныя падзеі