Генеральны пракурор Андрэй Швед прыняў удзел у цырымоніі адкрыцця новага будынка пракуратура Капыльского раёна

 Урачыстая цырымонія адкрыцця новага будынка пракуратуры Капыльскага раёна па вул.Лугавой у Капылі адбылася 15 мая.

У мерапрыемстве прынялі ўдзел Генеральны пракурор Андрэй Швед, старшыня Мінскага аблвыканкама Аляксандр Турчын, пракурор Мінскай вобласці Юрый Шчацько, пракурор Капыльскага раёна Арцём Ляўша, старшыня Капыльскага райвыканкама Сяргей Пілішчык, прадстаўнікі пракуратуры Мінскай вобласці і раённых пракуратур, кіраўнікі дзяржаўных органаў, прадпрыемстваў і арганізацый раёна.

Больш за 45 гадоў пракуратура Капыльскага раёна размяшчалася ў будынку тэрытарыяльнага суда.

Новы двухпавярховы будынак пракуратуры ўзвялі ў сціснутыя тэрміны дзякуючы суладнай працы будаўнікоў ГП “Капыльскі рамонтна-будаўнічы ўчастак”. І цяпер тут створаны ўсе ўмовы для прадуктыўнай працы: асобныя кабінеты для кожнага работніка з неабходнай мэбляй і аргтэхніка зала для нарад.

Акрамя таго прадугледжана памяшканне для прыёму грамадзян. На інфармацыйных стэндах размешчаны важныя для іх звесткі.

Звяртаючыся з прывітальным словам, Андрэй Швед адзначыў важнасць падзеі не толькі для тых, хто будзе працаваць у новым будынку, але і для ўсёй сістэмы. Падкрэсліў значнасць прафесіі пракурора і адказнасць, якая за ёй стаіць.

Фота: рэдакцыя газеты “Слава працы” 

Служба інфармацыі

пракуратуры Мінскай вобласці


Іншыя навіны


Асноўныя падзеі