Віншаванне Генеральнага пракурора Рэспублікі Беларусь з Днём работнікаў пракуратуры

Паважаныя ветэраны органаў пракуратуры, пракурорскія работнікі і работнікі пракуратуры! 

Прыміце самыя цёплыя і сардэчныя віншаванні з нагоды Дня работнікаў пракуратуры! 

Конюк Александр Владимирович

Пракурорскія работнікі на працягу доўгага часу з годнасцю служаць Айчыне, пацвярджаюць сваё асаблівае прызначэнне ў забеспячэнні вяршэнства права, умацаванні законнасці і правапарадку на тэрыторыі нашай краіны. Па дзейнасці органаў пракуратуры грамадзяне Беларусі фарміруюць сваё стаўленне да дзяржаўнай улады, таму быць пракурорам – вялікая адказнасць. 

Перакананы, што пракурорскія работнікі і работнікі органаў пракуратуры і далей будуць берагчы традыцыі і памнажаць свой прафесійны вопыт, сумленна і аддана служыць Беларусі і яе народу, праяўляць высокую адказнасць і самааддачу, удасканальваючы свае навыкі. 

Выказваю асаблівую ўдзячнасць усім ветэранам, якія многія гады верай і праўдай служылі Радзіме. 

Ад усёй душы жадаю пракурорскім работнікам і работнікам пракуратуры, ветэранам, вашым сем'ям моцнага здароўя, дабрабыту, шчасця, цярпення і стойкасці, мірнай працы на карысць нашай дзяржавы. 

Дзякую за службу! 

Генеральны пракурор
Рэспублікі Беларусь

А.У.Конюк


Іншыя навіны


Асноўныя падзеі

Последние новости