Скарачэнне дэбіторскай запазычанасці і шляхі вяртання валюты ў краіну: Генпракурор Аляксандр Канюк правёў нараду ў Пасольстве Беларусі ў Маскве

Пад старшынствам Генеральнага пракурора Рэспублікі Беларусь Аляксандра Канюка ў Дзелавым і культурным комплексе Пасольства Беларусі ў г.Маскве адбылася нарада з суб'ектамі тавараправоднай сеткі. 

У мерапрыемстве прынялі ўдзел Надзвычайны і Паўнамоцны Пасол Рэспублікі Беларусь у Расійскай Федэрацыі Уладзімір Сямашка, прадстаўнікі Генеральнай пракуратуры Расійскай Федэрацыі, кіраўнікі буйных беларускіх прадпрыемстваў-экспарцёраў. 

Тэма - скарачэнне знешняй пратэрмінаванай дэбіторскай запазычанасці і вяртанне валютнай выручкі ў краіну. 

Даведачна. Па стане на 1 кастрычніка 2019 г. знешняя пратэрмінаваная дэбіторская запазычанасць склала 446,9 млн. долараў ЗША, з якіх амаль палова – ў прадпрыемстваў Мінпрама. 

На арганізацыі Расійскай Федэрацыі прыходзіцца 33% пратэрмінаваных даўгоў, або 147,6 млн. долараў ЗША. Пры росце на 3,7% экспарту асноўнаму гандлёва-эканамічнаму партнёру памер знешняй пратэрмінаванай дэбіторскай запазычанасці знізіўся на 5%. 

Ва ўступным слове Аляксандр Канюк падкрэсліў, што вяртанне валютнай выручкі ў краіну па-ранейшаму застаецца адным з прыярытэтных напрамкаў у рабоце пракуратуры Беларусі. 

Кіраўнік беларускага нагляднага ведамства праінфармаваў аб тым, што спрыялі арганізацыйныя і практычныя меры істотнаму павышэнню дысцыпліны разлікаў. «Пракуроры з моманту даручэння Кіраўніка дзяржавы правялі 553 праверкі, па іх выніках унеслі 458 актаў нагляду, ініцыявалі прыцягненне 542 асоб да дысцыплінарнай і матэрыяльнай адказнасці, прад'явілі ў суд больш за 400 іскаў у суме, эквівалентнай 134,9 млн. долараў ЗША. Гэта дазволіла вярнуць у гаспадарчы абарот нашых прадпрыемстваў каля 138 млн. долараў ЗША», – канстатаваў Генпракурор. 

Адзначана, што па фактах крымінальнага ўтварэння запазычанасці ажыццяўляецца крымінальнае праследаванні асоб. З 2015 года ўзбуджана 101 крымінальная справа, у тым ліку 62 – у дачыненні да службовых асоб беларускіх суб'ектаў гаспадарання, 37 – замежных. 

«Інструментам для аператыўнага ўзаемадзеяння служыць рашэнне Аб'яднанай калегіі генеральных пракуратур Беларусі і Расіі ад 30 лiпеня 2015 г. Тады мы ўзялі на сябе ўзаемныя абавязацельствы па спыненні правапарушэнняў, звязаных з неаплатай экспартных паставак і ухіленнем ад выканання судовых пастаноў аб спагнанні запазычанасці. Акрамя таго, Генпракуратура арыентавала Урад на ўзмацненне кантролю за арганізацыямі з дзяржаўным капіталам у мэтах прафілактыкі ўтварэння новых даўгоў», – сказаў Аляксандр Канюк. 

«Плануецца, што эфектыўнасць знешняга гандлю будзе ацэньвацца не толькі па тэмпе росту экспарту. Тут неабходна будзе ўлічваць фактычнае завяршэнне разлікаў і паступленне валюты ў краіну. Такія падыходы дазволяць нам выключыць экспарт дзеля экспарту», – праінфармаваў ён. 

Даведачна. Праект па вядзенні актуалізаванага паказчыка ведамаснай справаздачнасці рэалізуецца ў Мінпраме і канцэрне «Белнафтахім», на арганізацыі якіх прыпадае больш за палову знешняй пратэрмінаванай дэбіторскай запазычанасці. 

На нарадзе былі закрануты таксама пытанні якасці тавараў. Аляксандр Канюк адзначыў, што выраб у Расіі кантрафактнай харчовай прадукцыі нясе пагрозу для жыцця і здароўя людзей і адмоўна ўплывае на імідж беларускіх гандлёвых марак. 

Як прыклад узаемадзеяння з расійскімі калегамі ў гэтай сферы, у лістападзе 2019 г. Генпракуратура Беларусі звярнулася ў Генпракуратуру Расіі з просьбай узяць на кантроль расследаванне крымінальнай справы, узбуджанай па фактах выяўлення і канфіскацыі падробленай прадукцыі аднаго з малочнакансервавых камбінатаў. 

У ходзе нарады са справаздачамі аб выкананай рабоце, у тым ліку аб выкананні даручэнняў па выніках нарады ад 8 снежня 2018 г., выступілі кіраўнікі шэрагу дзяржаўных органаў і арганізацый, гандлёвых дамоў. 

Уладзімір Сямашка інфармаваў удзельнікаў нарады аб тым, што пры неабходнасці Пасольства звяртаецца ў МУС і Генпракуратуру Расіі. «Мы задзейнічаем ўсе магчымыя рычагі, каб дэбіторская запазычанасць памяншалася. Важна, што сістэма працуе і ёсць пэўныя вынікі», – рэзюмаваў дыпламат. 

1209-konjuk-3.jpg

Размаўляючы з журналістамі, Аляксандр Канюк удакладніў: «Генпракуратура Беларусі займаецца дэбіторскай запазычанасцю з крымінальным мінулым ці сапраўдным. На жаль, некаторыя кіраўнікі займаюць утрыманскую пазіцыю, спадзеючыся, што мы толькі з гэтым будзем разбірацца. Трэба самім прымаць вельмі сур'ёзныя меры. Мы дапамагаем, а яны асноўныя». 

Даручэнні, дадзеныя на сённяшняй нарадзе, будуць адлюстраваны ў пратаколе, выкананне якога органы пракуратуры возьмуць на кантроль. 

Фота: Пасольства Рэспублікі Беларусь у Расійскай Федэрацыі 

Аддзел інфармацыі 
Генеральнай пракуратуры


Іншыя навіны


Асноўныя падзеі

Последние новости