Праца з выканаўчымі дакументамі, зацвярджэнне Праграмы па барацьбе са злачыннасцю і карупцыяй на 2020-2022 гады: пад старшынствам Генеральнага пракурора Аляксандра Канюка адбылася рэспубліканская каардынацыйная нарада

Пытанні парадку дня - вынікі праверкі выканання заканадаўства аб выкананні выканаўчых дакументаў і зацвярджэнне Праграмы па барацьбе са злачыннасцю і карупцыяй на 2020 - 2022 гады. 

У мерапрыемстве прынялі ўдзел члены каардынацыйнай нарады - Намеснік Дзяржаўнага сакратара Савета Бяспекі Рэспублікі Беларусь Аляксандр Рахманаў, Старшыня Следчага камітэта Рэспублікі Беларусь Іван Наскевіч, Міністр унутраных спраў Рэспублікі Беларусь Юрый Караеў, Міністр абароны Рэспублікі Беларусь Андрэй Раўкоў, Міністр па надзвычайных сітуацыях Рэспублікі Беларусь Уладзімір Вашчанка, начальнік Аператыўна-аналітычнага цэнтра пры Прэзідэнце Рэспублікі Беларусь Андрэй Паўлючэнка, намеснік Генеральнага пракурора Рэспублікі Беларусь Аляксандр Лашын, кіраўнікі іншых міністэрстваў, камітэтаў і дзяржаўных органаў. 

IMG_2106_.jpg

На пасяджэнне запрошаны Намеснік Кіраўніка Адміністрацыі Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь Вольга Чупрыс, Старшыня Вярхоўнага Суда Рэспублікі Беларусь Валянцін Сукала. 

У ходзе нарады вялася відэаканферэнцсувязь для тэрытарыяльных пракуратур, органаў мясцовага кіравання. 

Праца з выканаўчымі дакументамі 

«У Рэспубліцы Беларусь больш за пяць гадоў функцыянуе адзіная сістэма органаў прымусовага выканання. Выканаўчая вытворчасць выведзена са сферы судовай улады і перададзена ў сістэму Міністэрства юстыцыі ... Без эфектыўнай сістэмы выканання судовых пастаноў і іншых выканаўчых дакументаў немагчыма забяспечыць прынцып няўхільнасці адказнасці, а таксама абарону дзяржавай правоў і законных інтарэсаў грамадзян і арганізацый», - звярнуўся да ўдзельнікаў нарады Аляксандр Канюк. 

З дакладам аб стане законнасці ў сферы прымусовага выканання выступіў намеснік Генеральнага пракурора Аляксей Стук. 

IMG_2117_.jpg

«Функцыянаванне адзінай сістэмы органаў прымусовага выканання ў цэлым дазваляе выконваць пастаўленыя перад ёй задачы, аднак дзейнасць яе яшчэ далёкая ад дасканаласці», - адзначыў Аляксей Стук. 

Так, у ходзе праверак пракурорамі выяўлены факты незаконнага ўзбуджэння выканаўчых вытворчасцей пры наяўнасці інфармацыі аб пагашэнні запазычанасці. 

Часам органы прымусовага выканання (далей - ОПВ) парушалі парадак прадастаўлення даўжнікам тэрміну для добраахвотнага пагашэння запазычанасці. 

Меры па прымусовым выкананні не заўсёды былі вычарпальнымі і своечасовымі. 

Не заўседы меры выконваліся патрабаванні заканадаўства пры прыпыненні, спыненні і заканчэнні выканаўчых вытворчасцей. Напрыклад, судовыя выканаўцы прымалі рашэнні аб спыненні вытворчасцей без высвятлення пытанняў правапераемства, без праверкі маёмаснага становішча даўжнікоў і атрымання ад наймальнікаў пацверджання аб прыняцці выканаўчых дакументаў да рэалізацыі. 

«Неналежная праца ОПВ дазваляе абавязаным грамадзянам працяглы час ухіляцца ад выплаты аліментаў і кампенсацыі выдаткаў, затрачаных дзяржавай на ўтрыманне іх дзяцей. Даследчыя праверкі ў дачыненні да даўжнікоў па аліментах часцей пачынаюцца толькі пасля заяў спагнальнікаў, а не судовых выканаўцаў», - канстатаваў Аляксей Стук. 

Шэраг недахопаў у рабоце ОПВ звязаны з невыкананнем тэрмінаў разгляду працэсуальных скаргаў. Асобныя звароты зусім застаюцца неразгледжанымі. У адказах заяўнікам не заўсёды тлумачыцца іх права на абскарджанне прынятых рашэнняў. 

Даведачна. У 2018 годзе ў параўнанні з 2017 годам колькасць паступіўшых на разгляд у ОПВ працэсуальных скаргаў павялічылася з 3 710 да 5 836. Задаволенасць разгледжаных скаргаў засталася высокай - каля 40%. 

На думку намесніка Генеральнага пракурора, адсутнасць у кіраўнікоў тэрытарыяльных ОПВ права на адмену незаконных рашэнняў судовага выканаўцы цягне за сабой немагчымасць аператыўна ліквідаваць выяўленыя парушэнні, нівеліруе значэнне ведамаснага кантролю на месцах. 

IMG_2124_.jpg

У рамках нагляду за дзейнасцю ОПВ пракуроры ўстанавалі недахопы ў рабоце іншых удзельнікаў выканаўчай вытворчасці - падатковых і фінансавых органаў, органаў унутранных спраў, органаў па надзвычайчых сітуацыях, падраздзяленняў выканкамаў, інспекцый прыродных рэсурсаў і аховы навакольнага асяроддзя, якія выступаюць спагнаннікамі. Сярод асноўных недахопаў - бяздзейнасць, несвоечасовасць прад'яўлення да выканання дакументаў, адсутнасць кантролю за іх рэалізацыяй, пасіўнасць у пытаннях абскарджвання незаконных рашэнняў. 

Не заўсёды своечасова выконваліся прыгаворы, вызначэнні, пастановы судоў якія ўступілі ў законную сілу. 

У завяршэнні выступлення намеснік Генеральнага пракурора паведаміў пра распрацаваныя сумесна з Міністэрствам юстыцыі прынцыпова новыя умовы эфектыўнасці работы ОПВ, прапанаваны Генпракуратурай комплекс істотных змен у профільнае заканадаўства. 

Напрыклад, прапанавана выключыць у якасці падставы заканчэння выканаўчай вытворчасці накірунак выканаўчага дакумента па месцы атрымання даўжніком заработнай платы. «Гэта дазволіць ОПВ належным чынам кантраляваць рэалізацыю выканаўчых дакументаў, у тым ліку паступленне грашовых сродкаў у даход дзяржавы», - рэзюмаваў Аляксей Стук. 

Даведачна. У ходзе наглядных мерапрыемстваў пракуроры правялі 397 праверак, па выніках якіх унеслі 353 прадстаўленні аб ліквідацыі парушэнняў заканадаўства, вынеслі 177 прадпісанняў, 552 пратэсты. Дысцыплінарным спагнанням падвергнута 277 вінаватых асоб, да 325 ужыты меры матэрыяльнага ўздзеяння. 

Намеснік Кіраўніка Адміністрацыі Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь Вольга Чупрыс звярнула ўвагу ўдзельнікаў нарады на неабходнасць рашэння ў сістэме Міністэрства юстыцыі двух пытанняў - выключыць парушэнні судовымі выканаўцамі заканадаўства, звязаныя з недастатковым узроўнем ведаў і ведамаснага кантролю, інтэнсіфікаваць укараненне ў работу ОПВ інфармацыйных тэхналогій. 

IMG_2153_.jpg

Праграма па барацьбе са злачыннасцю і карупцыяй на 2020 – 2022 гады 

У рэспубліцы на працягу апошніх гадоў назіраецца пазітыўная дынаміка стану злачыннасці, што сведчыць аб эфектыўнасці рэалізацыі Праграмы па барацьбе са злачыннасцю і карупцыяй на 2017 - 2019 гады. 

У параўнанні з папярэднім трохгадовым перыядам адзначана памяншэнне колькасці зарэгістраваных злачынстваў на 14% (з 283 857 да 250 511). 

Узровень злачыннасці на 10 тыс. насельніцтва скараціўся са 100 да 85 злачынстваў. 

Знізілася колькасць: 

асоб, якія загінулі ў выніку злачынных замахаў, - на 15% (з 2 672 да 2 275);
асабліва цяжкіх і цяжкіх злачынстваў - на 8,4% (з 35 509 да 32 526);
забойстваў з замахамі - на 27,7% (з 1 298 да 939);
разбояў - на 47,6% (з 798 да 418);
рабаванняў - на 29,9% (з 6 178 да 4 333);
крадзяжоў на 23,3% (з 118 066 да 90 499). 

У значнай ступені гэта звязана з актывізацыяй дзейнасці праваахоўнага блока. 

Сістэмны крыміналагічны маніторынг паказаў якасныя змены ў структуры злачыннасці ў 2019 годзе: зафіксаваны рост колькасці менш цяжкіх злачынстваў і злачынстваў, якія не ўяўляюць вялікай грамадскай небяспекі, а таксама высока латэнтных злачынстваў - вымагальніцтваў, махлярстваў, крадзяжоў шляхам выкарыстання кампютарнай тэхнікі. 

Зыходзячы з гэтага трэба развіваць сістэму сацыяльнай рэабілітацыі асуджаных і прафілактыкі рэцыдыўнай злачыннасці. 

Па-ранейшаму актуальная задача па ліквідацыі прычын і ўмоў супрацьпраўных дзеянняў, звязаных з незаконным абаротам наркотыкаў, зброі, гандлем людзьмі, незаконнай міграцыяй, гібеллю людзей, у тым ліку ў выніку парушэння правілаў дарожнага руху і аховы працы. 

Праграма па барацьбе са злачыннасцю і карупцыяй на 2020 - 2022 гады складаецца з двух частак. 

Асноўныя блокі першага раздзела прысвечаны прафілактыцы і спыненні злачынстваў і правапарушэнняў: 

звязаных з гвалтам у сям'і;
сярод альбо ў дачыненні да непаўналетніх;
учыненых раней судзімымі асобамі;
супраць грамадскай бяспекі;
звязаных з наркатычнымі сродкамі, псіхатропнымі рэчывамі, іх прэкурсорамі і аналагамі;
супраць інфармацыйнай бяспекі. 

Шэраг пунктаў Праграмы ахоплівае супрацьдзеянне арганізаванай злачыннасці і гандлю людзьмі. 

Другі раздзел прадугледжвае комплекс мер па барацьбе з карупцыяй. 

Выступаючы з дакладам, начальнік аналітычнага аддзела Генеральнай пракуратуры Міхаіл Семяніхін падкрэсліў: «Новая Праграма прайшла ўзгадненне з больш чым 60 дзяржаўнымі органамі і іншымі арганізацыямі, мае на мэце далейшую рэалізацыю комплексных і своечасовых мер у сферы процідзеяння злачыннасці і карупцыі». 

IMG_2157_.jpg

На каардынацыйнай нарадзе выступіў таксама начальнік галоўнага ўпраўлення па наркакантролі і супрацьдзеянні гандлю людзьмі крымінальнай міліцыі МУС Генадзь Казакевіч. 

Ён абгрунтаваў неабходнасць рэалізацыі дадатковых мерапрыемстваў для ўзмацнення барацьбы са злачынствамі супраць палавой недатыкальнасці або палавой свабоды непаўналетніх, а таксама звязаных з дзіцячай парнаграфіяй і гандлем дзецьмі, асабліва з выкарыстаннем сеткі Інтэрнэт. 

Удзельнікі нарады абмяняліся думкамі па праблемных пытаннях прымянення заканадаўства. 

Па выніках пасяджэння рэспубліканскай каардынацыйнай нарады па барацьбе са злачыннасцю і карупцыяй: 

1. Вызначаны меры, мэта якіх:
- павелічэнне рэальнага спагнання сум па выканаўчых дакументах;
- аднастайнае правапрымяненне ў сферы прымусовага выканання;
- узмацненне ведамаснага кантролю за дзейнасцю судовых выканаўцаў і паляпшэнне міжведамаснага ўзаемадзеяння;
- выключэнне парушэнняў у выканаўчай вытворчасці. 

2. Зацверджана Праграма па барацьбе са злачыннасцю і карупцыяй на 2020 - 2022 гады. 

У гэты ж дзень Аляксандр Канюк адказаў на пытанні з журналістаў. 

IMG_2063_.jpg

Фота: Генеральная пракуратура, belta.by 

Aддзел інфармацыі
Генеральнай пракуратуры


Іншыя навіны


Асноўныя падзеі

Последние новости