Пакрыццё шкоды, нанесенай правапарушэннямі: у Брэсце адбылося пасяджэнне Аб'яднанай калегіі генеральных пракуратур Беларусі і Расіі

У Брэсце пад старшынствам Генеральнага пракурора Рэспублікі Беларусь Аляксандра Канюка і Генеральнага пракурора Расійскай Федэрацыі Юрыя Чайкі адбылося пасяджэнне Аб'яднанай калегіі Генеральнай пракуратуры Рэспублікі Беларусь і Генеральнай пракуратуры Расійскай Федэрацыі (далей – Аб'яднаная калегія). Тэма – практыка пракурорскага нагляду за выкананнем заканадаўства аб пакрыцці шкоды, нанесенай правапарушэннямі. 

У мерапрыемстве таксама прынялі ўдзел намеснікі генеральных пракурораў, дырэктар Навукова-практычнага цэнтра праблем умацавання законнасці і правапарадку Генпракуратуры Беларусі Васіль Марчук, рэктар Універсітэта пракуратуры Расійскай Федэрацыі Аксана Капінус, пракуроры абласцей і горада Мінска, кіраўнікі структурных падраздзяленняў наглядных ведамстваў, іншыя пракурорскія работнікі абедзвюх дзяржаў. 

Сярод запрошаных – Надзвычайны і Паўнамоцны Пасол Расійскай Федэрацыі ў Рэспубліцы Беларусь Дзмітрый Мезенцаў, старшыня Брэсцкага аблвыканкама Анатоль Ліс і старшыня Брэсцкага гарвыканкама Аляксандр Рагачук.

У прывітальным слове да ўдзельнікаў Аб'яднанай калегіі Генеральны пракурор Рэспублікі Беларусь адзначыў: «Пакрыццё шкоды, нанесенай правапарушэннямі, – важны сродак абароны праў і законных інтарэсаў фізічных і юрыдычных асоб, выкананне дзяржавай абавязацельстваў па ахове грамадства ад супрацьпраўных замахаў». 

Кіраўнік беларускага нагляднага ведамства падкрэсліў, што органы пракуратуры надаюць гэтай працы пільную ўвагу падчас нагляду за выкананнем заканадаўства, пры папярэднім расследаванні крымінальных спраў, на стадыі выканаўчай вытворчасці. 

Дзейсным інструментам забеспячэння спагнання такой шкоды Аляксандр Канюк назваў заяву пракурорамі іскаў. «Пры гэтым інтарэсы пацярпелых ад правапарушэнняў складаюцца не толькі з аднаўлення судом парушаных праў, але і з рэальнага пакрыцця нанесенай шкоды», – удакладніў ён. 

Па паведамленні Генеральнага пракурора Беларусі, у поле зроку пракуратуры знаходзіцца праца не толькі органаў прымусовага выканання, але і дзяржаўных органаў-спаганяльнікаў, іншых удзельнікаў выканаўчай вытворчасці. 

Закранаючы тэму міжнароднага супрацоўніцтва ў крымінальна-прававой сферы, Генпракурор Беларусі канстатаваў: «Ва ўмовах глабалізацыі, з'яўлення новых інфармацыйных тэхналогій і фінансавых інструментаў занепакоенасць выклікае незаконнае перамяшчэнне актываў у замежныя юрысдыкцыі з мэтай утойвання маёмасці ад спагнання, «адмывання» злачынных даходаў і наступнага выкарыстоўвання іх у злачынных схемах. Відавочна, гэта ўдаскладнаяе працу органаў крымінальнага пераследу па выяўленні актываў, вяртанню такіх рэсурсаў у краіну і забеспячэнню іх спагнання для пакрыцця шкоды, нанесенай правапарушэннямі». 

З улікам такіх фактаў Аляксандр Канюк прапанаваў расійскім калегам удасканаліць механізм узаемадзеяння па аказанню прававой дапамогі пры правядзенні даследчых праверак і расследаванні крымінальных спраў: «Нам неабходна выпрацаваць дадатковыя меры па спыненню незаконнага трансгранічнага перамяшчэння грашовых сродкаў, іншых фінансавых актываў, пошуку маёмасці, накладанню на яе арышту для забеспячэння наступнага спагнання». 

З дакладамі выступілі намеснік Генеральнага пракурора Рэспублікі Беларусь Аляксей Стук і намеснік Генеральнага пракурора Расійскай Федэрацыі Віктар Грынь. Пасля гэтага адбыўся абмен думкамі. 

Па выніках пасяджэння ўдзельнікі Аб'яднанай калегіі прынялі рашэнне, якое будзе спрыяць павышэнню эфектыўнасці пракурорскага нагляду і выкарыстанню ўсіх сродкаў рэагавання для ліквідацыі парушэнняў, аднаўлення законных праў фізічных і юрыдычных асоб, эканамічных інтарэсаў дзяржавы і грамадства. 

Генеральны пракурор Рэспублікі Беларусь Аляксандр Канюк падзякаваў Генеральнага пракурора Расійскай Федэрацыі Юрыя Чайку за канструктыўнае супрацоўніцтва ў крымінальна-прававой сферы, істотны ўклад у справу барацьбы са злачыннасцю, дапамогу ў адстойванні законных інтарэсаў беларускіх суб'ектаў гаспадарання і грамадзян на тэрыторыі Расійскай Федэрацыі. 

Кіраўнікі наглядных ведамстваў Аляксандр Канюк і Юрый Чайка адказалі на пытанні прадстаўнікоў сродкаў масавай інфармацыі. ont.bytvr.bymir24.tvbelta.bysb.byzarya.by.

AK5Z5207_.jpg

У той жа дзень дырэктар Навукова-практычнага цэнтра праблем умацавання законнасці і правапарадку Генпракуратуры Беларусі Васіль Марчук і рэктар Універсітэта пракуратуры Расійскай Федэрацыі Аксана Капінус падпісалі Пагадненне аб супрацоўніцтве, асноўная мэта якога – правядзенне сумесных навуковых даследаванняў фундаментальнага і прыкладнога характару па актуальных праблемах дзейнасці органаў пракуратуры. 

Василий Марчук и Оксана Капинус.jpg

Фота Валерыя Караля, zarya.by.  

Аддзел інфармацыі
Генеральнай пракуратуры


Іншыя навіны


Асноўныя падзеі

Последние новости