Намеснік Генеральнага пракурора Рэспублікі Беларусь Аляксей Стук прыняў удзел у пасяджэнні Салігорскага райвыканкама па пытаннях аховы жыцця і здароўя грамадзян

Намеснік Генеральнага пракурора Рэспублікі Беларусь Аляксей Стук прыняў удзел у пасяджэнні Салігорскага райвыканкама. Тэма пасяджэння - рэалізацыя Дырэктывы Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь ад 11 сакавіка 2004 г. «Аб мерах па ўмацаванні грамадскай бяспекі і дысцыпліны». 

У Салігорскім раёне ў параўнанні з аналагічным перыядам 2017 года са 50 да 45 знізілася агульная колькасць чалавек, загінуўшых ад знешніх прычын. 

Як адзначыў Аляксей Стук, нягледзячы на станоўчую тэндэнцыю, у ходзе праверак устаноўлены недахопы і хібы ў дзейнасці мясцовых улад. 

У многіх арганізацыях раёна назіраюцца нізкая працоўная і выканальніцкая дысцыпліна, невыкананне патрабаванняў тэхнікі бяспекі, тэхналагічных норм вытворчасці. 

У першым паўгоддзі 2018 г. у выніку няшчасных выпадкаў на прадпрыемствах загінулі 3 чалавекі, столькі ж загінула ў аналагічным перыядзе 2017 года. Пры гэтым з 6 да 14 узрасла колькасць асоб, якія атрымалі цяжкія вытворчыя траўмы. 

Створаныя мабільныя групы за 6 месяцаў 2018 года 50 разоў выязджалі ў арганізацыі раёна, выявілі 895 парушэнняў заканадаўства аб ахове працы, з якіх найбольш распаўсюджаны: 

  • допуск работнікаў да выканання работ без сродкаў індывідуальнай абароны; 
  •   невыкананне правілаў эксплуатацыі вытворчага абсталявання; 
  •   адсутнасць зазямлення металічных сталоў, на якіх ўстаноўлена электраабсталяванне. 

Стук Алексей Константинович_Солигорский исполком.jpg

Намеснік Генеральнага пракурора Рэспублікі Беларусь назваў не менш вострай праблему гібелі грамадзян у выніку дарожна-транспартных здарэнняў, суіцыдаў. 

Ён адзначыў, што ў раёне за 6 месяцаў 2018 года з 3 да 10 павялічылася колькасць загінулых у ДТЗ. Нягледзячы на гэта, мясцовыя ўлады не аналізавалі прычыны гібелі грамадзян. 

На думку Аляксея Стука, агульныя мерапрыемствы па бяспецы дарожнага руху - абазначыць нерэгулюемыя пешаходныя пераходы, павысіць якасць асвятлення вуліц, накіраваць нарады ДПС патруляваць каля аварыйна-небяспечных участкаў дарог - недастатковыя для вырашэння пытання. 

Нягледзячы на прымаемыя РАНС і іншымі кампетэнтнымі органамі меры, павялічылася колькасць пажараў у раёне (з 42 да 47), а таксама загінуўшых у іх грамадзян. У жылым сектары адбылося 42 пажары (90%), у якіх у сваіх домаўладаннях загінулі 2 чалавекі. 

Пры гэтым Салігорскі райвыканкам сканцэнтраваў увагу на пажарнай бяспецы аб'ектаў з масавым знаходжаннем людзей, у ведамасным жыллёвым фондзе і не прадугледзеў адпаведныя мерапрыемствы ў жылым сектары.

Намеснік Генеральнага пракурора Рэспублікі Беларусь арыентаваў на актывізацыю работы суб'ектаў прафілактыкі ў барацьбе з п'янствам і алкагалізмам. 

Нягледзячы на меры ўздзеяння, у раёне не стала менш асоб, якія кіруюць транспартнымі сродкамі ў стане алкагольнага ап'янення. За 7 месяцаў 2017 года затрымана 240 нецвярозых вадзіцеляў, за аналагічны перыяд 2018 года - 258. 

Па стане на 1 жніўня 2018 г. павялічылася колькасць асоб, прыцягнутых да адміністрацыйнай адказнасці за з'яўленне ў грамадскім месцы ў стане алкагольнага ап'янення (з 2 462 да 2 802), а таксама распіванне спіртных напояў у грамадскім месцы (з 959 да 1 195). 

Аляксей Стук канстатаваў, што ў 13 з 27 зарэгістраваных у раёне ў гэтым годзе выпадках рабавання менавіта нецвярозыя раней судзімыя грамадзяне адкрыта выкрадалі спіртныя напоі ў арганізацыях гандлю. 

Такое становішча рэчаў - пацвярджэнне недастатковасці працы ў сферы прафілактыкі п'янства і алкагалізму, папярэджання рэцыдыўнай злачыннасці. 

Па выніках пасяджэння яго ўдзельнікі прынялі рашэнне, у якім вызначылі праблемныя пытанні, а таксама адказных службовых асоб, устанавілі тэрміны для іх вырашэння. 

Фота: Міністэрства па надзвычайных сітуацыях Рэспублікі Беларусь


Іншыя навіны


Асноўныя падзеі