На пасяджэнні калегіі Генеральная пракуратура падвяла вынікі працы за 2019 год

Пад старшынствам Генеральнага пракурора Рэспублікі Беларусь Аляксандра Канюка адбылося пасяджэнне калегіі Генеральнай пракуратуры, на якім разгледжаны вынікі працы за 2019 год, вызначаны задачы на ​​2020 год. 

У пасяджэнні прынялі ўдзел Старшыня Следчага камітэта Рэспублікі Беларусь Іван Наскевіч, пракуроры абласцей, горада Мінска, дырэктар Навукова-практычнага цэнтра праблем умацавання законнасці і правапарадку Генпракуратуры, начальнікі ўпраўленняў і аддзелаў Генпракуратуры, іх намеснікі, іншыя супрацоўнікі. 

Ва ўступным слове Аляксандр Канюк сярод асноўных напрамкаў работы органаў пракуратуры вызначыў нагляд за выкананнем правоў грамадзян пры правядзенні папярэдняга расследавання і аператыўна-вышуковай дзейнасці, а таксама за выкананнем заканадаўства ў стратэгічных галінах эканомікі. 

З асноўнымі дакладамі на пасяджэнні калегіі выступілі намеснікі Генеральнага пракурора: 

Аляксандр Лашын – аб выніках пракурорскага нагляду за выкананнем заканадаўства дзяржаўнымі органамі, іншымі арганізацыямі і шляхах яго ўдасканалення; 

Генадзь Дыско – аб становішчы спраў і праблемах нагляду за выкананнем заканадаўства органамі Следчага камітэта. 

Сітуацыя ў сферы забеспячэння законнасці і правапарадку ў краіне наступная. 

Крымінагенная абстаноўка 

Па выніках 2019 года адзначана зніжэнне колькасці цяжкіх і асабліва цяжкіх злачынстваў (–9,5 %), забойстваў (–1,3%), злачынстваў супраць уласнасці, уключаючы разбоі (–8,9 %) і рабаванні (–2,7 % ). 

Зменшылася з 2 469 да 2 363, або на 4,3 %, колькасць улічаных карупцыйных злачынстваў. 

У выніку наглядных і прафілактычных мер колькасць злачынстваў у воінскіх фарміраваннях скарацілася з 270 да 162, або на 40 %. 

Разам з тым у параўнанні з 2018 годам на 5,4 % павялічылася агульная колькасць зарэгістраваных злачынстваў. Адзначаны рост колькасці асоб, якія загінулі ад злачынстваў у Віцебскай вобласці і горадзе Мінску. 

На 17 % стала больш крымінальна каральных хуліганстваў, на 2,2 % – крадзяжоў, на 5 % – злачынстваў сярод непаўналетніх. 

Павялічылася на 12,6 % колькасць злачынстваў, учыненых у стане алкагольнага ап'янення. 

Барацьба з карупцыяй 

У 2019 годзе для ліквідацыі парушэнняў антыкарупцыйнага заканадаўства, выяўленых у ходзе 744 праверак, пракуроры ўнеслі 683 прадстаўленні, вынеслі 557 прадпісанні, прынеслі 154 пратэсты, абвясцілі 554 афіцыйныя папярэджанні аб недапушчальнасці паўторных правапарушэнняў, распачалі 62 крымінальныя справы аб злачынствах супраць інтарэсаў службы. 

Па ініцыятыве пракурораў за дапушчаныя парушэнні прыцягнута да дысцыплінарнай адказнасці 2 599 асоб, адміністрацыйнай – 591, матэрыяльнай – 278 фізічных і 7 юрыдычных асоб на суму больш за 225 тыс. рублёў. 

Узмацнення кантролю патрабуюць пытанні прадухілення неабгрунтаванага пасярэдніцтва пры закупках тавараў (работ, паслуг), у тым ліку на аснове карупцыйных змоў. 

Генеральная пракуратура ініцыявала карэкціроўку шэрагу нарматыўных прававых актаў, падрыхтавала праект Закона Рэспублікі Беларусь «Аб змяненні законаў па пытаннях барацьбы з карупцыяй», распрацавала Метадычныя рэкамендацыі па арганізацыі антыкарупцыйнай працы ў дзяржаўных органах і арганізацыях. 

Прыярытэтнымі ў далейшай працы стануць выяўленне і ліквідацыя карупцыйных рызык пры прыняцці службовымі асобамі рашэнняў у будаўнічай, прамысловай і аграрнай сферах, выкананні адміністрацыйных працэдур, выдзяленні зямельных участкаў. 

Нагляд за выкананнем заканадаўства дзяржаўнымі органамі і іншымі арганізацыямі 

Перад пракурорамі стаіць задача мінімізаваць выклікі і пагрозы эканамічнай бяспекі дзяржавы, удасканальваць практыку па недапушчэнні і спагнанню пратэрмінаванай дэбіторскай запазычанасці, ліквідацыі «шэрых» схем гандлёвых экспартных паставак. 

У мінулым годзе праведзена 70 праверак выканання заканадаўства ў сферы ЗЭД (знешняй эканамічнай дзейнасці) –сіламі пракурораў у гаспадарчы абарот прадпрыемстваў вернута звыш 12 млн. рублёў. 

Органы пракуратуры ўстанавілі парушэнні пры рэалізацыі рэгіянальных інвестыцыйных праграм; факты нерацыянальнага расходавання бюджэтных сродкаў і невыканання нарматыўных тэрмінаў будаўніцтва жылых дамоў, аб'ектаў грамадскага прызначэння; адсутнасць належнага кантролю з боку тэрытарыяльных выканаўчых і распарадчых органаў у гэтых галінах. 

Толькі ў АПК у мінулым годзе праведзена 750 праверак, спынены тысячы парушэнняў працоўнай дысцыпліны і рэгламентаў працы. У суды прад'яўлена 550 іскаў аб пакрыцці шкоды, прычыненай крадзяжамі, нястачай і падзяжом жывёлы, у суме 456 тыс. рублёў. 

Засталіся праблемы, звязаныя з павелічэннем колькасці загінуўшых (з 144 да 172) і цяжка траўмаваных работнікаў на вытворчасці (з 700 да 718), пажараў (з 6 102 да 6 133) і дарожна-транспартных здарэнняў (з 3 348 да 3 510 ). 

Неабходна ўзмацніць пракурорскі нагляд па асобных напрамках за выкананнем заканадаўства на транспарце і ў мытных органах. 

У мінулым годзе з 51 да 72, або на 41 %, узрасла колькасць выпадкаў, звязаных з парушэннем правілаў бяспекі руху і эксплуатацыі чыгуначнага транспарту. 

Выяўлены праблемныя пытанні, якія ўзнікаюць у сувязі з адрозненнямі ў заканадаўстве дзяржаў – удзельніц ЕАЭС у сферы нарматыўнага рэгулявання парадку і ўмоў перамяшчэння культурных каштоўнасцей праз мытную мяжу. Гэта стварыла ўмовы для супрацьпраўнага перамяшчэння іх асобных відаў. 

Па ініцыятыве Генпракуратуры ўнесены шэраг важных змяненняў у заканадаўства, якія вызначылі новы падыход да выканання функцый апекі і папячыцельства, абароны дзяцей, якія знаходзяцца ў сацыяльна небяспечным становішчы, кантроля за якасцю аказання медыцынскай дапамогі і яе ацэнкі. 

Нагляд за выкананнем законаў у дзейнасці органаў дазнання 

Колькасць матэрыялаў, вернутых падраздзяленнямі Следчага камітэта ў органы дазнання для правядзення дадатковых праверачных мерапрыемстваў, скарацілася з 3 166 да 2 964, або на 6,4 %. 

Кожнае чацвёртае выяўленае пракурорамі парушэнне дапушчана органамі ўнутраных спраў па матэрыялах аб махлярстве. 

З 8 248 пастаноў аб адмове ва ўзбуджэнні крымінальнай справы аб злачынствах дадзенай катэгорыі пракуроры адмянілі 4 289 пастаноў, або 52 %, у тым ліку з адначасовым узбуджэннем – 33. Па выніках дадатковых праверак узбуджаны 262 крымінальныя справы. 

Нагляд за працэсуальнай дзейнасцю органаў папярэдняга расследавання 

У цэлым пракуроры забяспечылі нагляд за выкананнем закона падраздзяленнямі Следчага камітэта, а таксама абарону правоў грамадзян, дзяржаўных і грамадскіх інтарэсаў на стадыі дасудовай вытворчасці. 

Узмоцнены пракурорскі нагляд за законнасцю прыняцця следчымі працэсуальных рашэнняў аб узбуджэнні і адмове ва ўзбуджэнні крымінальнай справы, аб спыненні і прыпыненні папярэдняга следства. Колькасць адменных пракурорамі такіх рашэнняў узрасла. 

У 2019 годзе пракуроры накіравалі ў суд 37 197 крымінальных спраў, прынцыпова падыходзілі да іх вывучэння. Як вынік, следчым вернуты 744 крымінальныя справы для правядзення дадаткова папярэдняга расследавання. 

У параўнанні з мінулым годам нязначна пагоршылася аператыўнасць расследавання. У мінулым годзе з перавышэннем двухмесячнага тэрміну скончана вытворчасцю 8 821 крымінальная справа, ці 18,1 % ад агульнай колькасці скончаных вытворчасцю. 

У мэтах выканання даручэння Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь органы пракуратуры працягнулі работу па аптымізацыі практыкі прымянення меры стрымання ў выглядзе заключэння пад варту. У прыватнасці, колькасць асоб, у адносінах да якіх абрана такая мера, паменшылася з 11 640 да 9 846, або на 15,4 %. 

Нагляд за адпаведнасцю закону судовых рашэнняў па крымінальных справах 

У 2019 годзе органы пракуратуры падтрымалі дзяржаўнае абвінавачанне па 34 503 крымінальных справах, што склала 89,9 % ад усіх разгледжаных судамі крымінальных спраў. 

Па пратэстах пракурораў выпраўлены памылкі, дапушчаныя судамі пры разглядзе крымінальных спраў у адносінах да 2 919 асоб. 

Акрамя таго, разгледжана 4 299 зваротаў па пытаннях законнасці, абгрунтаванасці і справядлівасці судовых рашэнняў па крымінальных справах, што амаль на чвэрць больш, чым у 2018 годзе. Звыш 200 зваротаў прызнана абгрунтаванымі з прыняццем па iх мер пракурорскага рэагавання. 

Нагляд за адпаведнасцю закону судовых пастаноў па грамадзянскіх справах 

Органы пракуратуры ажыццяўляюць работу па апеляцыйным апратэставанні судовых пастаноў па грамадзянскіх справах згодна з новымі патрабаванням – намаганні па праверцы законнасці і абгрунтаванасці рашэнняў судоў сканцэнтраваны на найбольш важных і сацыяльна значных катэгорыях спраў. Сярод іх спрэчкі, звязаныя са стратай правоў на жылое памяшканне, працоўныя спрэчкі, скаргі на дзеянні службовых асоб. 

Па справах абавязковых катэгорый па пратэстах пракурораў адменена 375 рашэнняў, або 70 % ад агульнай колькасці адмененых. Пры гэтым доля такіх пратэстаў у іх агульнай колькасцi ўзрасла з 64 % у 2018 годзе да 83 % у 2019 годзе. 

Работа са зваротамі грамадзян і юрыдычных асоб 

У 2019 годзе колькасць зваротаў грамадзян, якія паступілі ў органы пракуратуры, павялічылася з 72 553 да 75 382, або на 3,9 %. 

Удзельная вага абгрунтаваных зваротаў засталася на ўзроўні мінулага года і склала 11,6 %. 

Часцей за ўсё грамадзяне звярталіся па пытаннях выканання заканадаўства (9 108 зваротаў), абскарджвалі дзеянні і рашэнні органаў дазнання (9 724 звароты), а таксама следчых Следчага камітэта (6 083 звароты). 

Больш за 49 тысяч грамадзян і прадстаўнікоў суб'ектаў гаспадарання звярнуліся да пракурораў на асабістым прыёме. Пры гэтым на выязных мерапрыемствах пракуроры прынялі звыш 7 тысяч чалавек. 

Вынікі работы органаў пракуратуры за 2019 год і асноўныя напрамкі дзейнасці ў 2020 годзе замацаваны рашэннем калегіі. 

У завяршэнне мерапрыемства Аляксандр Канюк падзякаваў пракурорскiх работнiкаў за службу і заахвоціў асобных супрацоўнікаў. 

У гэты ж дзень Генеральны пракурор даў iнтэрв'ю журналістамі і адказаў на іх пытанні (больш падрабязна – belta.by, tvr.by, ont.by, ctv.by).  

000022_2.jpg

Фота: Генеральная пракуратура, БелТА (Аксана Манчук)

Аддзел інфармацыі
Генеральнай пракуратуры


Іншыя навіны


Асноўныя падзеі

Последние новости