На калегіі пракуратуры горада Мінска падведзены вынікі работы за 2019 год

Пад старшынствам пракурора горада Мінска Алега Лаўрухіна на пасяджэнні калегіі падведзены вынікі работы сталічнай пракуратуры за 2019 год.

IMG_0029.JPG

У мерапрыемстве прынялі ўдзел намеснік Генеральнага пракурора Рэспублікі Беларусь Аляксей Стук, намеснікі пракурора горада Мінска, кіраўнікі структурных падраздзяленняў апарата сталічнай пракуратуры, пракуроры раёнаў г.Мінска, іншыя працаўнікі ведамства.

Адкрываючы пасяджэнне, Алег Лаўрухін адзначыў, што прынятыя ва ўзаемадзеянні з іншымі дзяржаўнымі органамі меры далі магчымасць забяспечыць абарону правоў і законных інтарэсаў грамадзян, стварыць умовы для больш аператыўнага выяўлення злачынстваў карупцыйнай і эканамічнай накіраванасці, паляпшэння прафілактычнай работы.

Мерапрыемствы па папярэджанні супрацьпраўных дзеянняў дапамаглі скараціць колькасць цяжкіх і асабліва цяжкіх злачынстваў на 15,5%, з іх разбояў - на 26,9%. У сталічным рэгіёне ўзровень групавой злачыннасці знізіўся на 29,8%, рэцыдыўнай - на 6,6%.

У той жа час у Мінску на 17,2% зарэгістравана больш злачынстваў і загінуўшых ад іх асоб – 92 (у 2018 годзе – 64). Зафіксаваны рост на 28,6% забойстваў і замахаў на іх, на 40,7% - хуліганстваў, на 29,7% - крадзяжоў. Часцей (+ 8,5%) здзяйснялі злачынствы непаўналетнія.

Адной з прычын негатыўнай дынамікі крымінагеннай абстаноўкі названа недастатковая эфектыўнасць работы суб'ектаў прафілактыкі па лініі індывідуальнага ўздзеяння на грамадзян, схільных да парушэнняў закона.

IMG_0032.JPG

Пракурор горада Мінска арыентаваў пракурораў сталічных раёнаў на выпрацоўку прадметных дадатковых мер па папярэджанні правапарушэнняў і злачынстваў. Указаў на неабходнасць засяродзіць асноўныя намаганні на каардынацыі дзейнасці суб'ектаў прафілактыкі ў забеспячэнні бяспечнай жыццядзейнасці людзей, скарачэнні колькасці іх гібелі ад знешніх прычын.

У 2019 годзе пракуроры правялі больш праверак у сферах аховы ўласнасці і прыродных аб'ектаў, эканомікі, абароны сацыяльных правоў грамадзян, у тым ліку дзяцей і моладзі, барацьбы з п'янствам і наркаманіяй, процідзеяння карупцыі, а таксама ў частцы выканання заканадаўства аб зваротах грамадзян.

Па патрабаванні пракурораў у рамках нагляду за выкананнем заканадаўства і законнасцю прававых актаў у 2019 годзе 2 026 асоб прыцягнуты да дысцыплінарнай, 740 – адміністрацыйнай, 176 фізічных і 230 юрыдычных асоб – матэрыяльнай і маёмаснай адказнасці. Пакрыты ўрон ад супрацьпраўных дзеянняў у суме больш за 12 млн. рублёў, распачата 30 крымінальных спраў.

Дзякуючы своечасоваму рэагаванню пракурораў спагнана 218 млн. расійскіх рублёў, 251 тыс. беларускіх рублёў, 16,5 тыс. еўра знешняй пратэрмінаванай дэбіторскай запазычанасці.

У цэлым забяспечаны належны нагляд за дазнаннем і папярэднім следствам, адпаведнасцю закону судовых пастаноў па крымінальных і грамадзянскіх справах.

IMG_0033.JPG

З больш чым 17 тысяч зваротаў па сутнасці разгледжана каля 9 тысяч, або 51,9%. Амаль палову з іх пракуратура задаволіла.

Намеснік Генеральнага пракурора Рэспублікі Беларусь падзякаваў калектыў органаў пракуратуры горада Мінска за працу і дасягнутыя вынікі. Адзначыў, што ў 2020 годзе ўвага сталічных пракурораў павінна быць сканцэнтравана на пытаннях эфектыўнасці работы органаў прымусовага выканання, прафілактыкі злачынстваў і правапарушэнняў, недапушчэння гібелі людзей ад знешніх прычын.

«Пракурорскі нагляд павінен быць патрабавальным і прынцыповым», - рэзюмаваў Аляксей Стук.

img_0067.jpg

Па выніках пасяджэння калегія пракуратуры горада Мінска прыняла рашэнне, накіраванае на павышэнне эфектыўнасці работы. У ім вызначаны новыя задачы і канкрэтныя мерапрыемствы на 2020 год. Асаблівую ўвагу пракуроры нададуць забеспячэнню законнасці ў сферах грамадскай бяспекі, эканомікі, захавання сацыяльных правоў грамадзян, звышнарматыўнага будаўніцтва жылля.

Фота: пракуратура горада Мінска

Служба інфармацыі
пракуратуры горада Мінска


Іншыя навіны


Асноўныя падзеі

Последние новости