Сёння ў Маскве адбылася цырымонія ўзнагароджання пераможцаў Міжнароднага маладзёжнага конкурсу сацыяльнай рэкламы «Разам супраць карупцыі!», якая прымеркавана да Міжнароднага дня барацьбы з карупцыяй.
Ва ўрачыстым мерапрыемстве прынялі ўдзел генеральныя пракуроры Беларусі і Расіі Аляксандр Канюк і Юрый Чайка, намеснік Генеральнага пракурора Арменіі Армэн Аруцюнян, сакратар Цэнтральнай камісіі Індыі па пільнасці Анііда Мажамдара, прадстаўнікі Кітая і Паўднёва – Афрыканскай Рэспублікі.
Гэта буйнейшы міжнародны праект, які прыцягнуў увагу моладзі да адной з найбольш вострых сацыяльных праблем.
Усяго на афіцыйны сайт конкурсу (www.anticorruption.life) паступіла звыш 22 тысяч работ.
На першым этапе конкурсу пераможцаў паўфіналу ў намінацыях «Лепшы плакат» і «Лепшы відэаролік» выбіралі нацыянальныя конкурсныя камісіі дзяржаў-удзельніц.
У фінале па выніках галасавання міжнароднага журы конкурсу пераможцам у намінацыі «Лепшы відэаролік» стала беларуская паўфіналістка Крысціна Дубатоўка, аўтар і вядучая крымінальнай тэлевізійнай праграмы «Сірэна», вядучая інфармацыйных праграм радыё «ЗЕФІР ФМ» рэдакцыі газеты «Бабруйскае жыццё».
Віншуем Крысціну і іншых пераможцаў, жадаем ім новых творчых поспехаў!
Фота: genproc.gov.ru, Генеральная пракуратура Беларусі
Аддзел інфармацыі
Генеральнай пракуратуры