Генпракурор Аляксандр Канюк: удзел у несанкцыянаваных масавых мерапрыемствах з'яўляецца незаконным

Паважаныя суграмадзяне!

Працягваюцца заклікі да ўдзелу ў несанкцыянаваных масавых мерапрыемствах.

Вам многа кажуць аб правах чалавека, у тым ліку на свабоднае выказванне меркавання. Пры гэтым мы назіраем адкрытыя маніпуляцыі.

Парадак правядзення масавых мерапрыемстваў устаноўлены міжнародным і нацыянальным заканадаўствам, пра што забываюць або свядома замоўчваюць іх арганізатары.

Згодна Пакту Арганізацыі Аб'яднаных Нацый «Аб грамадзянскіх і палітычных правах» рэалізацыя права на мірныя сходы накладае асаблівыя абавязкі і адказнасць.

Яно можа быць спалучана з абмежаваннямі, прадуглежданымі законам і неабходнымі для аховы грамадскага парадку і бяспекі, а таксама здароўя насельніцтва.

Папярэджваю, што ўдзел у падобных мерапрыемствах з'яўляецца незаконна, а вінаватыя асобы могуць быць прыцягнуты да адміністрацыйнай або крымінальнай адказнасці.

Відэафайл па адрасе:

https://t.me/prokuraturabelarus/339

 Фота: Генеральная пракуратура

Аддзел інфармацыі
Генеральнай пракуратуры


Іншыя навіны


Асноўныя падзеі