Генеральныя пракуроры Беларусі і Малдовы Аляксандр Канюк і Эдуард Харунжан падпісалі Пагадненне аб міжведамасным супрацоўніцтве

У складзе нацыянальнай дэлегацыі на чале з Прэзідэнтам Рэспублікі Беларусь Аляксандрам Лукашэнкам Генеральны пракурор Рэспублікі Беларусь Аляксандр Канюк наведаў Кішынёў.

У рамках афіцыйнага візіту 19 красавіка 2018 года генеральныя пракуроры Беларусі і Малдовы Аляксандр Канюк і Эдуард Харунжан падпісалі Пагадненне аб супрацоўніцтве.

У міжнароднай дамове рэгламентуецца ўзаемадзеянне наглядных ведамстваў абедзвюх дзяржаў у забеспячэнні абароны правоў і свабод грамадзян; барацьбе са злачыннасцю, у тым ліку такімі яе арганізаванымі і транснацыянальнымі формамі, як тэрарызм, экстрэмізм, карупцыя, незаконны абарот зброі, наркатычных сродкаў і псіхатропных рэчываў, гандаль людзьмі. Пагадненне прадугледжвае абмен вопытам, нарматыўнымі прававымі актамі, супрацоўніцтва па пытаннях канфіскацыі і вяртання маёмасцi, здабытай злачынным шляхам.

«Умацаванне прафесійных сувязяў значна ўзмоцніць пазіцыі пракурорскага корпуса ў барацьбе са злачыннасцю, асабліва ў сферы эканомікі і высокіх тэхналогій», – адзначыў Аляксандр Канюк.


Іншыя навіны


Асноўныя падзеі