Генеральнымі пракурорамі Беларусі і Таджыкістана падпісана праграма супрацоўніцтва

У Мінску 24 лістапада 2017 года Генэральны пракурор Рэспублікі Беларусь Аляксандр Канюк і Генеральны пракурор Рэспублікі Таджыкістан Юсуф Рахмон правялі рабочую сустрэчу, падчас якой абмеркавалі актуальныя пытанні ўзаемадзеяння дзвюх краін у крымінальна-прававой сферы.

Делегация Таджигистансл2.jpgУ склад таджыкскай дэлегацыі таксама ўвайшлі памочнік Генеральнага пракурора Рэспублікі Таджыкістан Абдурахмон Хатамбекаў, начальнік упраўлення міжнародных адносін Генеральнай пракуратуры Рэспублікі Таджыкістан Манучэхр Махмудзода, начальнік упраўлення па наглядзе за выкананнем законаў на транспарце і ў мытні Генеральнай пракуратуры Рэспублікі Таджыкістан Музафар Юсуфі, пракурор горада Гулістон Сагдыйскай вобласці Абдулла Абдуллазода. У мерапрыемстве прыняў удзел Надзвычайны і Паўнамоцны Пасол Рэспублікі Таджыкістан у Рэспубліцы Беларусь Казідаўлат Каімдодаў.

C беларускага боку ўдзельнічалі намеснік Генеральнага пракурора Рэспублікі Беларусь Аляксей Стук, які курыруе міжнародна-прававое супрацоўніцтва ведамства, кіраўнікі шэрагу структурных падраздзяленняў, якія непасрэдна працуюць з замежнымі калегамі.

Падчас рабочай сустрэчы былі абмеркаваны пытанні міжнародна-прававога супрацоўніцтва, умацавання ўзаемадзеяння ў барацьбе са злачыннасцю і карупцыяй, забеспячэння абароны правоў грамадзян і юрыдычных асоб, адбыўся абмен вопытам ажыццяўлення пракурорскай дзейнасці.

Делегация Таджикистан2.jpg

Завяршылася мерапрыемства падпісаннем Аляксандрам Канюком і Юсуфам Рахмонам Праграмы супрацоўніцтва паміж Генеральнай пракуратурай Рэспублікі Беларусь і Генеральнай пракуратурай Рэспублікі Таджыкістан на 2018-2019 гады з замацаваннем у ёй канкрэтных сумесных дзеянняў.

Делегация Таджикистан3.jpg


Іншыя навіны


Асноўныя падзеі