Генеральны пракурор Рэспублікі Беларусь Аляксандр Канюк прыняў удзел у цырымоніі адкрыцця новага будынку пракуратуры Фрунзенскага раёна г.Мінска

У Мінску па ул.Д.Сердзіча, 12 урачыста адкрыты новы будынак пракуратуры Фрунзенскага раёна. 

У святочнай цырымоніі прынялі ўдзел Генеральны пракурор Рэспублікі Беларусь Аляксандр Канюк, намеснік Міністра ўнутраных спраў Рэспублікі Беларусь Аляксандр Барсукоў, пракурор горада Мінска Сяргей Хмарук і яго намеснікі, старшыня Мінскага гарвыканкама Анатолій Сівак, кіраўнік адміністрацыі Фрунзенскага раёна г.Мінска Сяргей Шкруднеў, пракуроры ўсіх сталічных раёнаў, намеснік начальніка ГУУС Мінгарвыканкама, начальнікі раённых УУС, іншыя супрацаўнікі пракуратуры і органаў унутраных спраў. Сярод запрошаных - кіраўнікі арганізацый г.Мінска. 

LK2A0902_.jpg
Працяглы час пракуратура Фрунзенскага раёна г.Мінска «дзяліла» плошчы з пракуратурай Мінскай вобласці і пракуратурай Цэнтральнага раёна сталіцы ў будынку па ул.Шчадрына, 1. 

Даведачна: штат пракуратуры Фрунзенскага раёна складае 25 чалавек, з іх 20 - пракурорскія работнікі, 5 – работнікі пракуратуры. 

Акрамя пракурораў-навасёлаў у будынку размесцяцца і падраздзяленні УУС адміністрацыі Фрунзенскага раёна г.Мінска - гарадскі аддзел міліцыі, аддзел Дзяржаўнай аўтамабільнай інспекцыі і крымінальна-выканаўчая інспекцыя. Трохпавярховы будынак мае некалькі асобных уваходаў, размешчаны недалека ад станцыі метро «Пушкінская». 

LK2A1125_.jpg

Фрунзенскі – самы буйны раён у Мінску. У ім жыве больш за 460 тысяч чалавек. Штодня яго жыхары паведамляюць пра свае праблемы ў раённыя пракуратуру і міліцыю. 

Для камфорту заяўнікаў у новым будынку пракуратуры маецца асобнае памяшканне для прыёму грамадзян, а таксама ўсе ўмовы для людзей з абмежаванымі магчымасцямі. 

Аляксандр Канюк выказаў гарадскім уладам удзячнасць за канструктыўнае ўзаемадзеянне, пажадаў калегам і супрацоўнікам МУС здароўя і поспехаў у службе на карысць грамадства і дзяржавы. «Напярэдадні Дня юрыста гарадскія ўлады падрыхтавалі нам выдатны падарунак – наваселле для пракуратуры і міліцыі самага вялікага ў Мінску раёна. Жыць і працаваць у новых умовах не толькі прыемна, але і накладае асаблівую адказнасць», – падкрэсліў Генеральны пракурор. 

LK2A1045_.jpg

Кіраўнік нагляднага ведамства адзначыў, што ад зладжанай работы органаў пракуратуры, унутраных спраў і выканаўчай улады залежаць спакой грамадзян і іх упэўненасць у заўтрашнім дні. 

Анатолій Сівак падзякаваў усім за якасную працу пры будаўніцтве будынка. «Мы будзем паслядоўна рэалізоўваць праекты па паляпшэнні матэрыяльна-тэхнічнай базы пракуратуры і міліцыі. Упэўнены, гэта будзе спрыяць памяншэнню колькасці супрацьпраўных дзеянняў у зводцы здарэнняў раёна», – сказаў мэр Мінска. 

Сімвалічныя ключы ад новага будынка пракурору Фрунзенскага раёна г.Мінска Аляксандру Бяспаламу і начальніку УУС адміністрацыі Фрунзенскага раёна г.Мінска Аляксандру Палулеху перадаў дырэктар ААТ «СПМК-81» Аляксандр Матарыкін, які запэўніў у якасці выкананых работ. 

LK2A0876_.jpg

LK2A0888_.jpg

У ходзе мерапрыемства Генеральны пракурор Рэспублікі Беларусь Аляксандр Канюк уручыў кіраўніку адміністрацыі Фрунзенскага раёна г.Мінска Сяргею Шкрудневу ганаровую грамату за ўзаемадзеянне з органамі пракуратуры і дапамогу пры будаўніцтве аб'екта. 

Пракурор горада Мінска Сяргей Хмарук уручыў падзячныя лісты вытворцу работ ААТ «СПМК-81» Аляксандру Мажэю, начальніку аддзела КУДП «Упраўленне капітальнага будаўніцтва Фрунзенскага раёна г. Мінска» Вячаславу Рэменіцу і дырэктару УП «Мінгардаведка» Барысу Васільеву за якаснае і добрасумленнае выкананне абавязкаў па ўзвядзенню будынка. 

У гэты ж дзень Генеральны пракурор адказаў на пытанні прадстаўнікоў сродкаў масавай інфармацыі. 

Фота: Ірына Маліноўская, агенцтва «Мінск-Навіны» 

Аддзел інфармацыі
Генеральнай пракуратуры


Іншыя навіны


Асноўныя падзеі